Дэвальвацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэвальва́цыя — зьніжэньне залатога зьместу грашовай адзінкі ва ўмовах залатога стандарту. У сучасных умовах тэрмін ужываецца для сытуацыяў значнага зьніжэньня курсу нацыянальнай валюты адносна цьвёрдых валют (звычайна, даляру ЗША, эўра, SDR). Дэвальвацыя разглядаецца як інструмэнт цэнтральных банкаў у кіраваньні нацыянальнай валютай, супрацьлеглы рэвальвацыі.
Ва ўмовах ваганьня валютнага курсу не адбываецца прамога афіцыйнага прызначэньня каштоўнасьці нацыянальнай валюты. Цэнтральны банк можа хіба ўскоснымі мэтадамі (валютнымі інтэрвэнцыямі) зьмяняць курс. У гэтых умовах дэвальвацыя будзе ня вынікам прыняцьця афіцыйнага дакумэнту, а вынікам зьмяненьня каштоўнасьці валюты пад узьдзеяньнем рынкавых мэханізмаў.
Remove ads
Найбольшыя дэвальвацыі
Сьпіс найбольшых дэвальвацыяў пасьля 1990 року[1].
Беларусь
Курс беларускага рубля з 2009 году прывязаны да «кошыку валют», у які ўваходзяць даляр ЗША, эўра і расейскі рубель.[2] На 2011 год калідор ваганьняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах ±12%[3]. 23 траўня 2011 году Беларусь пабіла сусьветны рэкорд па дэвальвацыі нацыянальнай валюты — рубель быў дэвальваваны на 54,4%. Беларуская дэвальвацыя, паводле зьвестак Сусьветнага банку, стала самай вялікай за 20-гадовую сусьветную гісторыю, абагнаўшы этыёпскую 1992 году і аргентынскую 2002 году[1].
Remove ads
Глядзіце таксама
- Вальвацыя
- Рэвальвацыя
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads