Дэльта Банк
банк у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Закрытае акцыянэрнае таварыства «Дэ́льта Банк» — колішні камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны ў 2001 року пад назваю «Атам-Банк». У 2015 спыніў сваё існаваньне праз фінансавыя праблемы галоўнага акцыянэра — уласьніка ўкраінскага «Дэльта Банку» Мікалая Лагуна[3].

Remove ads
Рэквізыты
Месцазнаходжаньне: Менск, вул. Р. Люксэмбург, 95.
S.W.I.F.T. ATOM BY 2X.
Тэлекс 252 025 ATOM BY[4].
Мінуўшчына
Зарэгістраваны 25 студзеня 2001 року[5] пад назваю ЗАТ «Атам-Банк» у СЭЗ «Менск»[6]. У 2007 року кантрольны пакет акцыяў выкупіў уласьнік украінскага «Дэльта Банку» Мікалай Лагун. 29 жніўня 2007 «Атам-Банк» перайменаваны ў «Дэльта Банк»[7].
Пасьля банкруцтва ўкраінскага «Дэльта Банку» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 12 сакавіка 2015 року ўвёў часовую адміністрацыю, прыпыніўшы паўнамоцтвы праўленьня банку[8]. 18 сакавіка ліцэнзія на вядзеньне банкаўскай дзейнасьці была адкліканая, вяртаньне банкаўскіх унёскаў (дэпазытаў) ускладзенае на Агенцтва гарантаванай кампэнсацыі банкаўскіх унёскаў[3].
21 жніўня 2015 року Вярхоўны суд Беларусі прызнаў банк банкрутам[9].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads