Дэльта Банк

банк у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэльта Банк
Remove ads

Закрытае акцыянэрнае таварыства «Дэ́льта Банк» — колішні камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны ў 2001 року пад назваю «Атам-Банк». У 2015 спыніў сваё існаваньне праз фінансавыя праблемы галоўнага акцыянэра — уласьніка ўкраінскага «Дэльта Банку» Мікалая Лагуна[3].

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...
Thumb
Аддзяленьне «Дэльта Банку» ў Менску
Remove ads

Рэквізыты

Месцазнаходжаньне: Менск, вул. Р. Люксэмбург, 95.

S.W.I.F.T. ATOM BY 2X.

Тэлекс 252 025 ATOM BY[4].

Мінуўшчына

Зарэгістраваны 25 студзеня 2001 року[5] пад назваю ЗАТ «Атам-Банк» у СЭЗ «Менск»[6]. У 2007 року кантрольны пакет акцыяў выкупіў уласьнік украінскага «Дэльта Банку» Мікалай Лагун. 29 жніўня 2007 «Атам-Банк» перайменаваны ў «Дэльта Банк»[7].

Пасьля банкруцтва ўкраінскага «Дэльта Банку» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 12 сакавіка 2015 року ўвёў часовую адміністрацыю, прыпыніўшы паўнамоцтвы праўленьня банку[8]. 18 сакавіка ліцэнзія на вядзеньне банкаўскай дзейнасьці была адкліканая, вяртаньне банкаўскіх унёскаў (дэпазытаў) ускладзенае на Агенцтва гарантаванай кампэнсацыі банкаўскіх унёскаў[3].

21 жніўня 2015 року Вярхоўны суд Беларусі прызнаў банк банкрутам[9].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads