Дэмакратычны цэнтар (Харватыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дэмакраты́чны цэ́нтар, ДЦ (па-харвацку: Demokratski centar або DC) — харвацкая правацэнтрычная палітычная партыя.

Хуткія факты Лідэр партыі, Заснавальнік ...

Партыя была створаная ў 2000 годзе харвацкімі палітыкамі Матэ Ґранічам ды Вэснаю Шкарэ-Ожбалтам пасьля іхняга выхаду з правацэнтрычнае Харвацкае дэмакратычнае садружнасьці (ХДС) сьледам за цяжкаю паразаю партыі на ўсеагульных выбарах 2000 року і паразаю Матэ Ґраніча на прэзыдэнцкіх выбарах 2000 року. Пасьля свайго заснаваньня ДЦ пазыцыянуе сябе як памяркоўны варыянт ХДС.

Пасьля вяртаньня ХДС да ўлады на ўсеагульных выбарах 2003 року ДЦ (які быў неафіцыйна ў зьвязе з ХДС на выбарах) атрымаў адно месца ў харвацкім парлямэнце і адну пасаду міністра ў харвацкім урадзе. Лідэра партыі і яе адзіную абраную ў парлямэнт прадстаўніцу Вэсну Шкарэ-Ожбалт прызначылі міністрам юстыцыі ва ўрадзе Іва Санадара ў ягоны першы тэрмін паўнамоцтваў. Яна займала пасаду зь сьнежня 2003 па люты 2006 року[1], калі яе прымусіў сысьці з пасады прэм’ер-міністар Іва Санадар у сувязі з абвінавачваньнямі ва ўцечы інфармацыі ў прэсу і праз супрацьдзею пэўным мерам дзяржаўнае палітыкі, хоць у некаторых сродках масавае інфармацыі экспэрты называлі прычынай адстаўкі ейныя выбітныя посьпехі ў грамадзкай дзейнасьці і вынікі працы на пасадзе міністра, якія зацямнілі міністраў ад ХДС. З тых часоў ДЦ ё апазыцыйнаю партыяю.

З 15 кастрычніка 2002 Дэмакратычны цэнтар мае статус чальца-назіральніка Эўрапейскае народнае партыі.

На ўсеагульных выбарах у Харватыі 2007 року ДЦ ішоў у кааліцыі з Партыяю зялёных, але ня здолеў атрымаць ніводнага месца ў 153-мясцовым парлямэнце. Вэсна Шкарэ-Ожбалт таксама балятавалася на пасаду прэзыдэнта на выбарах 2009—2010 як фармальна незалежная кандыдатка, але яна здолела атрымаць толькі 37 373 або 1,89 % галасоў у першым туры, тым самым заняўшы толькі 11-е месца пры наяўнасьці ўсяго 12 кандыдатаў[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads