Дэман (паэма)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дэман» (па-расейску: Демон) — адна з найвядомейшых паэмаў расейскага рамантычнага паэта, празаіка і драматурга Міхаіла Лермантава. Лічыцца найлепшым дасягеньнем расейскага рамантызму пасьля «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна.
У яе аснову пакладзены біблейскі міт пра падшага ангела, які паўстаў супраць Бога і быў выгнаны з раю, будучы пераўтвораным у духа зла. Паэма выражае тыранаборчы пафас Лермантава. Галоўны герой паэмы адлюстроўвае перадавыя ідэі тагачаснага грамадзства 30-х гадоў XIX ст[2]. Сучасьнікі паэта шукалі ісьціну, рэзка крытыкавалі самаўладна-прыгоньніцкую рэчаіснасьць, але будучы ганарлівымі і адважнымі мяцежнікамі, абуранымі несправядлівасьцю законаў, адначасова ня ведалі, што гэтым законам супрацьпаставіць.
Міхаіл Лермантаў пачаў пісаць паэму ў пятнаццаігадовым узросьце і працаваў над ёй 10 год. «Дэман» мае восем рэдакцыяў.
Remove ads
Беларускія пераклады
Упершыню пераклад на беларускую ажыцьцявіў Макар Краўцоў у 1926 годзе. Таксама паэму перакладалі Якуб Колас (1939, першая частка) і Аркадзь Куляшоў (1968).
Паэма ў іншых відах мастацтва
Экранізацыі
Музыкальны тэатар
- 1871 — «Дэман (опэра)», кампазытар А. Рубінштэйн, вакал Фёдар Шаляпін
- 1961 — «Дэман (балет)», кампазытар С. Цынцадзэ
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads