Дэн Сяопін
кітайскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэн Сяопін (па-кітайску: 邓小平; 22 жніўня 1904 году — 19 лютага 1997 году) — дзяржаўны, палітычны і вайсковы дзяяч Кітаю. Палітык-рэфарматар, дзяяч Камуністычнай партыі Кітаю, але аніколі не займаў пасады кіраўніка краіны, пры гэтым быўшы фактычным кіраўніком Кітаю з канца 1970-х да пачатку 1990-х гадоў. Успадкаваўшы зьнішчаны сацыяльнымі і палітычнымі канфліктамі Кітай пасьля культурнай рэвалюцыі, Дэн стаў ядром другога пакаленьня кітайскіх кіраўнікоў. Ён стаў інструмэнтам укараненьня новага мысьленьня, распрацаваў прынцып «сацыялізму з кітайскай спэцыфікай», стаў ініцыятарам эканамічных рэформаў у Кітаі і зрабіў краіну часткай сусьветнага рынку. Ён заклаў грунт да эканамічнага разьвіцьця Кітаю, што дазволіла краіне атрымаць рэпутацыю краіны з самай хуткарослай эканомікай у сьвеце.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў правінцыі Сычуань. На пачатку 1920-х гадоў навучаўся і працаваў у Францыі. 3 1924 году сябра кампартыі Кітаю. У 1925—1927 гадоў навучаўся ў СССР. Удзельнік Вялікага паходу Кітайскай Чырвонай арміі (1934—1936). У час антыяпонскага супраціву ў 1937—1945 гадах кіраваў баявымі апэрацыямі.
3 1952 году неаднаразова займаў пасаду намесьніка прэм’ера Дзяржаўнага савету КНР. У 1977—1980 гадах быў начальнікам Генштаба Народна-вызваленчай арміі. У 1983—1990 гадоў быў старшынём Цэнтральнага ваеннага савета КНР, то бок быў фактычным вайскаводам усяго войска. 3 1945 сябра ЦК КПК, у 1956—1966 гадоў генэральны сакратар ЦК партыі. Рэпрэсаваны ў часы культурнай рэвалюцыі.
Пасьля 1978 году фактычна вызначаў палітыку краіны, быў ініцыятарам курсу на эканамічныя рэформы, будашніцтва сацыялізму з кітайскай спэцыфікай. Вывеў Кітай з руінаў «культурнай рэвалюцыі», добраахвотнай самаізаляцыі, садзейнічаў прытоку заходніх інвэстыцыяў, нармалізацыі стасункаў Кітаю з СССР і ЗША, паставіў краіну на рэйкі рынкавых рэформаў ва ўмовах захаваньня сацыялістычнай ідэалёгіі і дзяржаўнага кантролю, што прывяло краіну да эканамічнага буму. У 1990 году пакінуў дзяржаўныя пасады, але захаваў ролю духоўнага лідэра КНР.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads