Камуністычная партыя Кітаю
кітайская палітычная партыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камуністычная партыя Кітаю (КПК) — заснавальніца і адзіная кіроўная партыя Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Заснаваная ў 1921 годзе, партыя перамагла ў грамадзянскай вайне ў Кітаі супраць Гаміньдану і ў кастрычніку 1949 году абвесьціла аб стварэньні Кітайскай Народнай Рэспублікі пад кіраўніцтвам Мао Дзэ-дуна. З таго часу КПК кіруе Кітаем і мае адзіны кантроль над Народна-вызваленчай арміяй. Сацыялізм з кітайскай спэцыфікай акрэсьлівае ідэалёгію партыі. На 2024 год КПК налічвала больш за 99 мільёнаў сябраў, што робіць яе другой паводле велічыні палітычнай партыяй у сьвеце пасьля індыйскай партыі Бгаратыя Джаната.
Remove ads
Статут
У Статуце КПК 2022 году адзначалася, што «Камуністычная партыя Кітаю выкарыстоўвае марксізм-ленінізм.. у якасьці кіраўніцтва па дзеяньнях». Таксама ў Статуце называліся «4 асноўныя прынцыпы: прытрымліваньне сацыялістычнага шляху, прытрымліваньне народна-дэмакратычнай дыктатуры, прытрымліваньне кіраўніцтва КПК і прытрымліваньне марксізму-ленінізму і ідэяў Мао Цзэдуна — гэта аснова нашай краіны. Ва ўсім працэсе сацыялістычнай мадэрнізацыі мы маем прытрымлівацца 4-х асноўных прынцыпаў і супрацьстаяць буржуазнай лібэралізацыі». У замежных справах зьмяшчаўся намер «супрацьстаяць "незалежнасьці Тайваню" і стрымліваць яе». Падкрэсьлівалася, што «партыя кіруе ўсім, у тым ліку партыяй, урадам, войскам, народам і школамі». Сярод іншага, адзначалася, што «партыя мае ўмацаваць сваё кіраўніцтва над масавымі арганізацыямі, такімі як прафсаюзы, Камуністычны саюз моладзі і Саюз жанчынаў»[4].
Remove ads
Мінуўшчына
Стварэньне партыі адбылося ў 1921 годзе дзякуючы высілкам Чэнь Дусю і Лі Дачжао пры падтрымцы Далёкаўсходняга бюро Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) і Далёкаўсходняга бюро Камуністычнага інтэрнацыяналу. Не зважаючы на тое, што ў першыя гады КПК далучылася да Гаміньдану, уздым правых у гэтай партыі пад кіраўніцтвам Чан Кайшы і расправа над дзясяткамі тысячамі сябрамі КПК прывялі да расколу і працяглай грамадзянскай вайны паміж імі. Цягам наступных дзесяці гадоў партызанскай вайны Мао Дзэ-дун стаў самай уплывовай фігурай у КПК, і партыя стварыла моцную базу сярод сельскага сялянства сваёй палітыкай зямельнай рэформы. Падтрымка КПК працягвала расьці цягам Другой япона-кітайскай вайны, і пасьля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе КПК перамагла ў камуністычнай рэвалюцыі супраць нацыяналістычнага ўраду. Па адступленьні Гаміньдану на Тайвань 1 кастрычніка 1949 году КПК стварыла Кітайскую Народную Рэспубліку.
Мао Дзэ-дун заставаўся самым уплывовым сябрам КПК да сваёй сьмерці ў 1976 годзе. За ягоным часам партыя завяршыла сваю праграму зямельнай рэформы, запусьціла сэрыю пяцігадовых плянаў і ў рэшце рэшт разышлася з СССР. Мао спрабаваў ачысьціць партыю ад капіталістычных і рэакцыйных элемэнтаў за часам культурнай рэвалюцыі, а пасьля ягонай сьмерці гэтая палітыка толькі ненадоўга працягвалася Бандай чатырох, перш чым кантроль захапіла менш радыкальная фракцыя. У 1980-я гады Дэн Сяопін накіраваў КПК ад мааісцкай артадоксіі да палітыкі эканамічнай лібэралізацыі. Па распадзе Ўсходняга блёку і распаду СССР у 1991 годзе. КПК засяродзілася на падтрыманьні адносінаў з кіроўнымі партыямі астатніх сацыялістычных дзяржаваў. КПК таксама наладзіла адносіны зь некалькімі некамуністычнымі партыямі, улучна з дамінуючымі нацыяналістычнымі партыямі многіх разьвіваных краінаў у Афрыцы, Азіі і Лацінскай Амэрыцы, а таксама з сацыял-дэмакратычнымі партыямі ў Эўропе.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads