Дэрык Ўайт
баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэрык Ўайт (па-ангельску: Derrick White; нар. 2 ліпеня 1994 году) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Бостан Сэлтыкс» з НБА. У складзе зборнай ЗША рабіўся алімпійскім чэмпіёнам 2024 году.
Remove ads
Кар’ера
Уайт быў адным з 60 пэрспэктыўных гульцоў, запрошаных на драфт НБА 2017 году[4]. У выніку ён быў абраны пад 29-м нумарам клюбам «Сан-Антоніё Спэрз», 6 ліпеня 2017 году падпісаўшы кантракт з «шпорамі»[5]. 18 кастрычніка 2017 году баскетбаліст запачаткаваў кар’еру ў НБА, выйшаўшы з лаўкі запасных у матчы супраць «Мінэсоты Тымбэрўулвз»[6]. На пэўны час гулец высылаўся ў лігу разьвіцьця НБА, дзе здабыцьця гульнёвай практыкі.
14 красавіка 2018 году спартовец дэбютаваў у плэй-оф НБА, выйшаўшы з лаўкі на матч супраць «Голдэн Стэйт Ўорыярз» і зарабіўшы 7 пунктаў[7]. Толькі ў канцы году набраў добрую форму, некалькі разоў абнаўляўчы асабістыя рэкорды паводле колькасьці назьбіраных пунктаў. 18 красавіка 2019 году ў матчы супраць «Дэнвэр Нагетс» у матчы плэй-оф паклаў на свой рахунак 36 пунктаў і вывеў «Сан-Антоніё» наперад у сэрыі ў першым раундзе[8]. 21 сьнежня 2020 году «шпоры» абвесьцілі аб складаньні новай угоды з Ўайтам на чатыры гады і заробкам за гэты час у 73 мільёны даляраў[9], аднак 10 лютага 2022 году гулец быў абменены ў «Бостан Сэлтыкс».
У новым клюбе баскетбалістам асноўнага складу стаў толькі з сэзону 2022—2023 гадоў. Ўайт выйшаў у стартавым складзе ў 70 гульнях і зьявіўся ўва ўсіх 82 гульнях рэгулярнага сэзону, у выніку ў траўні 2023 году быў улучаны ў склад зборнай усіх зорак абароны НБА[10]. 18 сакавіка 2024 году гулец зрабіў свой першы ў кар’еры трыпл-дабл з 22-а пунктамі, 10-ю падборамі і 10-ю перадачамі ў пераможным зь лікам 119:94 матчы супраць «Дэтройт Пістанз»[11]. У красавіку ў матчы плэй-оф супраць «Маямі Гіт» паклаў на свой рахунак 38 пунктаў[12]. Разам з камандай стаў пераможцам НБА. 1 ліпеня 2024 году Ўайт падпісаў новы кантракт з «Сэлтыкс» тэрмінам на чатыры гады і на суму ў 125,9 мільёнаў даляраў[13].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads