Летнія Алімпійскія гульні 2024 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Летнія Алімпійскія гульні 2024 году
Remove ads

Летнія Алімпійскія гульні 2024 году (афіцыйна — Гульні XXXIII Алімпіяды) — чарговыя Алімпійскія гульні, спаборніцтва, якое зьяўляецца найбуйнейшай спартовай падзеяй на плянэце. Былі праведзеныя з 26 ліпеня да 11 жніўня 2024 году ў Парыжы. На гульнях упершыню ладзіліся спаборніцтвы ў брэйкдансінгу, а таксама гэта былі апошнія Алімпійскія гульні, якія праводзіліся падчас кіраваньня Томаса Баха[2].

Хуткія факты Горад-арганізатар, Колькасьць атлетаў ...

Парыж раней ужо ладзіў алімпійскія спаборніцтвы ў 1900 і 1924 гадах, і, такім чынам, горад стаў другім у сьвеце, які тры разы прымаў летнюю Алімпіяду пасьля Лёндану (1908, 1948 і 2012). Калі ўлічваць і зімовыя Алімпійскія гульні, тады агулам гэта былі шостыя гульні, якія ладзіліся ў Францыі. Да гэтага апошнімі былі зімовыя Алімпійскія гульні 1992 году, якія праводзіліся ў Абэрвілі. Гульні вярнуліся да свайго традыцыйнага 4-гадовага алімпійскага цыклю пасьля летняй Алімпіяды 2020 году ў Токіё, якая ладзілася ў 2021 годзе. Тады затрымка была абумоўленая сусьветнай пандэміяй каранавірусна інфэкцыі.

13 ліпеня 2023 году Міжнародны алімпійскі камітэт (Швайцарыя) паведаміў пра рашэньне даслаць запрашэньне 203 з 206 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (НАК) на Алімпіяду 2024 году. Адмовіліся запрасіць НАКі Беларусі, Гватэмалы і Расеі. У выпадку Беларусі і Расеі рашэньне абумовілі расейскім уварваньнем ва Ўкраіну з 2022 году, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі[3].

Remove ads

Выбар месца правядзеньня

Thumb
Алімпійскія колцы, усталяваныя на пляцу Атэль-дэ-Віль.

Парыж, Гамбург, Будапэшт, Рым і Лос-Анджэлес першапачаткова былі гарадамі-кандыдатамі. Пазьней Гамбург, Будапэшт і Рым адклікалі свае заяўкі. У выніку перамоваў у чэрвені — ліпені 2017 году паміж МАК і прадстаўнікамі Парыжу і Лос-Анджэлесу было прынятае рашэньне, што ў 2024 годзе гульні пройдуць у Парыжы, а ў 2028 годзе — у Лос-Анджэлесе. Кандыдатура Парыжу як месца правядзеньня гульняў 2024 году была зацьверджаная на 131-й сэсіі МАК 13 верасьня 2017 году[4].

Больш інфармацыі Горад, Краіна ...
Remove ads

Гульні

Цырымонія адкрыцьця

Thumb
Імпрэза ў Садах Тракадэро, дзе будзе ладзіцца афіцыйная частка цырымоніі адкрыцьця.

Цырымонія адкрыцьця пачалася 26 ліпеня 2024 году ў 20:30 па менскім часе[5]. Гэта быў другі выпадак у гісторыі, калі адкрыцьцё Алімпійскіх гульняў адбылося па-за стадыёнам. Першай была цырымонія адкрыцьця летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2018 году[6]. Парад нацыяў ладзіўся ў час параду чоўнаў на Сэне ад Аўстэрліцкага да Енскага мосту. Афіцыйная частка ладзілася на пляцу Тракадэро на часовым стадыёнчыку. Маршрут параду, які цягнуўся шэсьць кілямэтраў, улучаў культурніцкія элемэнты цырымоніі і славутасьці Парыжу[7]. Рэжысэрам цырымоніяў летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2024 году быў прызначаны Тама Жалі[8][9][10].

Арганізатары нараклі цырымонію самай захапляльнай і дасяжнай цырымоніяй адкрыцьця ў гісторыі Алімпійскіх гульняў, а прэзыдэнт Парыскага арганізацыйнага камітэту Алімпійскіх гульняў Тоні Эстанге перад пачаткам гульняў заявіў, што яна будзе дармовай, у выніку чаго як меркавалася, яе наведаюць да 600 тысячаў гледачоў, што сьведчыць пра агульную мэту арганізатараў зрабіць Алімпіяду напраўду народнай[11][12]. На глядацкіх пляцоўках на ніжніх берагах Сэны плянавалася прысутнасьць 100 тысячаў гледачоў, якія набудуць квіткі, а таксам блізу 200 тысячаў гледачоў, якія займуць бясплатныя глядацкія пляцоўкі на верхніх берагах. У дадатак да гэтага, частка цырымоніі была бачная зь іншых грамадзкіх месцаў і будынкаў. У сакавіку 2024 году зь меркаваньняў бясьпекі ўрад Францыі пастанавіў, каб доступ да месцаў на верхнім беразе быў толькі на запрашэньне[11][13], а ў красавіку 2024 году прэзыдэнт краіны Эманюэль Макрон заявіў, што цырымонія можа быць скарочаная або праведзеная звычайным спосабам на Стад дэ Франс, калі гэтае спатрэбіцца[6][14].

Віды спорту

Праграма летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году уключала 329 праграмаў у 32 відах спорту, сярод якіх 28 лічыцца асноўнымі, бо былі прадстаўленыя на гульнях у 2016 і 2020 гадах[15]. Чатыры віду былі ўключаныя ў праграму. Гэтак Парыскім аргкамітэтам былі прапанаваныя брэйкдансінг, які ўпершыню зьявіцца ў праграме, а таксама скейтбордынг, спартовае скалалажаньне і сэрфінг, якія разыгрываліся яшчэ на папярэдняй Алімпіядзе[16][17][18]. Чатыры віды выбылі зь цяжкай атлетыкі. У веславаньні на байдарках і каноэ два спрынтарскія віды былі замененыя двума слаламамі, што захавала агульную колькасьць мэдалёвых камплектаў у ліку шаснаццаці. У спартовым скалалажаньні папярэдняе камбінаванае спаборніцтва было падзеленае на асобнае хуткаснае лажаньне і складанасьць-боўлдэрынг.

У праграме Алімпійскіх гульняў 32 віды спорту:

Цырымонія закрыцьця

Цырымонія закрыцьця была зладжаная на Стад дэ Франс 11 жніўня 2024 году[10]. Цырымонія прайшла пад назвай «Рэкорды». У ёй узялі ўдзел больш за сто артыстаў, у тым ліку акрабатаў, танцораў і артыстаў цырку[19].

Remove ads

Каляндар

ЦАЦырымонія адкрыцьця Спаборніцтвы 1Фіналы спаборніцтваў ЦЗЦырымонія закрыцьця
Больш інфармацыі Ліпень, Жнівень ...
Remove ads

Табліца мэдалёў

Больш інфармацыі Месца, Краіна ...
Remove ads

Маркетынг

Афіша

Алімпійская афіша для гэтых гульняў была апублікаваная 4 сакавіка 2024 году. Распрацаваная Юго Гатані, афіша была зробленая ў выглядзе дыптыха, дзе адная палова выяўляе Алімпійскія гульні, а другая — Паралімпіяду. Упершыню алімпійская і паралімпійская афіша былі распрацаваныя разам, што было зроблена такім чынам, што кожны зь іх можа разглядацца як незалежная частка альбо як адзіная афіша. На ейнае стварэньне спатрэбілася 2 тысячы гадзінаў, а працы цягнуліся шэсьць месяцаў[20][21].

Талісманы

14 лістапада 2022 году Фрыгі пабачылі сьвет ў якасьці талісманаў летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2024 году. Яны ўяўляюць сабою пару антрапаморфных фрыгійскіх каўпакоў, гістарычны францускі сымбаль свабоды[22][23]. Марыяну звычайна малююць у фрыгійскім каўпаку, гэтак жа яна намаляваная на карціне Эжэна Дэлякруа «Свабода, якая вядзе народ»[24][25]. Абодва талісманы маюць агульны дэвіз: «Самі-адны мы ідзём хутчэй, але поруч мы ідзём далей»[26].

Эмблема

Эмблема летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2024 году была прадстаўленая 21 кастрычніка 2019 году і была натхнёная стылем ар-дэко[27][28]. Выява сымбалізуе Марыяну, якая зважаецца нацыянальнай пэрсаніфікацыяй Францыі, з полымем, якое ў той жа час сымбалізуе ейныя валасамі. Эмблема таксама нагадвае залаты мэдаль. Тоні Эстанге патлумачыў, што эмблема сымбалізуе сілу і магію гульняў. Выкарыстаньне жаночай фігуры таксама служыць данінай павагі летнім Алімпійскім гульням 1900 году ў Парыжы, якія былі першымі, ў якіх дазволілі ўдзельнічаць жанчынам[29]. Эмблема была распрацаваная францускім дызайнэрам Сыльвэнам Бае[30] сумесна з францускай дызайнэрскай агенцыяй Royalties[30][31][32].

Апытанка Opinion Way паказала, што 83% французаў выказаліся, што ім падабаецца эмблема гульняў. Пагатоў, высокім атрымаўся адсотак ухвалы эстэтычнай прывабнасьці (82%) і крэатыўнасьці (78%)[33]. Упершыню летнія Паралімпійскія гульні 2024 году скарыстаюць тую ж самую эмблему, што і адпаведныя Алімпійскія гульні[34].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads