Енс Гаэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Енс Гаэр
Remove ads

Енс Гаэр (па-нямецку: Jens Adolf Geier; нар. 22 чэрвеня 1961, Франкфурт-на-Майне, Гэсэн, Заходняя Нямеччына) – нямецкі палітык, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту VII, VIII й IX скліканьняў.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу ў Эсэне. Пасьля грамадзянскай службы вывучаў гісторыю, літаратуразнаўства й паліталёгію ў Рурскім унівэрсытэце(be). З 1989 году працаваў навуковым супрацоўнікам па пытаньнях бюджэту й эўрапейскай навукова-тэхнічнай палітыкі эўрадэпутата Дэтлева Самланда(pl). У 1990-я годы займаў пасады ў найвышэйшых органах улады Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны. У 2001–2006 гадох быў кіраўніком праектаў і прэс-сакратаром кампаніі «Wirtschaftsförderung metropoleruhr GmbH(de)». З 2006 году працаваў у групе кампаніяў «Deloitte(uk)» у сферы праектаў у галіне нерухомасьці.

Уступіў у прафсаюз Vereinte Dienstleistungsgewerkschaft(simple). Пасьля двух няўдалых спробаў у 1999 і 2004 гадох быў абраны эўрадэпутатам у 2009 годзе. У перадвыбарчай кампаніі выступаў супраць меркаванага дэмпінгу заробкаў, які, на яго думку, мае месца пасьля 2004 году. У 2014 і 2019 гадох ён зноўку пасьпяхова балятаваўся на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт[2].

30 чэрвеня 2021 году ўзяў шэфства над Дзянісам Урадам, беларускім вайскоўцам і палітычным вязьнем[3][4].

Remove ads

Кнігі

  • „Praktischer Sozialismus oder Mildtätigkeit?“ : Die Geschichte der Arbeiterwohlfahrt Essen 1919-1933 / Jens Geier. – Essen : Klartext-Verl., 1989. – 159 S. – ISBN 978-3-88474-132-0.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads