Ераміін плач (Скарына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Плач Ерамі́і» («Книжка рекомая Плачъ Еремиінъ починаеться») — недатаванае праскае выданьне Скарыны, якое было надрукаванае прыкладна ў 1519 годзе.
Remove ads
Зьмест кнігі
Выданьне пачынаецца тытульным лістом з гравюрай і пашыранай назвай кнігі («Зуполне выложены на руский языкъ доктором Франъциском Скориною с Полоцька напредъ Богу в Троіци единому ко чти и людем посполитым к доброму научению»). У гэтай назьве зроблена памылка друку: слова «книжка» пачата ініцыялам «К», а пасьля яшчэ раз паўторана літара «К». На першым аркушы даецца «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книжки Плачу Еремиина». На 3—11 аркушах выдадзены тэкст 5 разьдзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасьляслоўе.
Remove ads
Друкарскія асаблівасьці выданьня
Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 12 аркушаў, якія сабраны ў адзін сшытак. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана гравюрай «Плач Ераміі» (тытульны ліст), 2 застаўкамі і 8 ініцыяламі. Перад асноўным тэкстам зьмешчаная застаўка, на якой выяўлены шчыт з зацьменьнем сонца, вакол якога аголеныя сырэны з рыбінымі хвастамі. Малая застаўка перад пасьляслоўем мае выгляд калёны з акантавым лісьцем.
Захавалася ўсяго 4 асобнікі кнігі Плач Ераміі, зь іх 2 поўныя.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads