Жатэц

места ва Усьцецкім краі Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Жатэц
Remove ads

Жа́тэц (па-чэску: Žatec) — горад у Чэхіі, месьціцца ва Усьцецкім краі. Стаіць на рацэ Огржа. Жатэц вядомы больш чым 700-гадовай традыцыяй вырошчвання высакароднага хмелю гатунку Жатэц, які выкарыстоўваецца некалькімі броварнымі заводамі. Жатэц і жатэцкі хмель былі ўлучаны ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 2023 годзе.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першая пісьмовая згадка пра Жатэц датуецца 1004 годам і месьціцца ў лацінскай хроніцы Тытмара Мэрзэбурскага. У 1248 годзе Жатэц упершыню набыў статус гораду. У 1265 годзе ён атрымаў прывілеі каралеўскага гораду ад караля Атакара II[6]. У XVI стагодзьдзі ў месьце налічвала 5 тысяч жыхароў, таму ён уважаўся як адзін з самых густанаселеных гарадоў каралеўства. У 1827 годзе быў пабудаваны мост праз раку, які стаў першым ланцуговым мостам у Багеміі[6].

З пачатку гусіцкіх войнаў у 1419 годзе да Трыццацігадовай вайны горад стаяў на баку гусітаў, але пасьля бітвы на Белай гары 1620 году большая частка чэскіх жыхароў пакінула горад[6]. Ён заставаўся этнічна нямецкім ажно да 1945 году, калі немцы былі выгнаны з сваіх дамову. 3 чэрвеня 1945 году 5 тысяч мужчынаў зь ліку судэцкіх немцаў з Жатцу былі сагнаныя на гарадзкі пляц, і прынамсі 763 чалавекі былі забітыя. Паводле ацэнак, колькасьць ахвяраў, забітых чэхаславацкімі вайскоўцамі падчас маршу, а таксама ў Жатцу падчас і пасьля маршу, дасягае 2 тысяч чалавек[7].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads