Жоўты карлік

зорка галоўнай пасьлядоўнасьці From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жо́ўты ка́рлік — тып невялікіх зорак галоўнай пасьлядоўнасьці, якія маюць масу ад 1 да 1,4 масы Сонца. Адпаведна сваёй назве, яны маюць жоўты колер, а асноўнай крыніцай энэргіі зьяўляецца тэрмаядзерны сынтэз гелю з вадароду. Самым вядомым жоўтым карлікам зьяўляецца Сонца.

Тэмпэратура паверхні жоўтых карлікаў складае 5000—6000 K, іх спэктральныя клясы G0VG9V.

Час жыцьця жоўтага карліка складае ў сярэднім 10 мільярдаў гадоў. Пасьля таго, як згарае ўвесь запас вадароду, зорка ў шмат разоў павялічваецца ў памеры і ператвараецца ў чырвоны гігант. Прыкладам чырвонага гіганта можа служыць зорка Альдэбаран. Чырвоны гігант выкідвае вонкавыя пласты газу, утворачы гэтым самым плянэтарныя туманнасьці, а ядро каляпсуе ў маленькі, шчыльны белы карлік.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Карычневы карлік
  • Белы карлік
  • Чырвоны карлік
  • Плянэты па-за Сонечнай сыстэмай
  • Цёмная матэрыя
  • Субкарычневы карлік
  • Плянэтар

Вонкавыя спасылкі

Жоўты карліксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads