Вадарод
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадаро́д таксама во́днік, вадатво́р[2] — хімічны элемэнт з парадкавым нумарам 1, скарочаны сымбаль элемэнту — H (ад лацінскага hydrogenium «утваральнік вады»; ад старажытнагрэцкага ύδρω «вада» і γίγνομαι «станавіцца», «узьнікаць», «утварацца»). У пэрыядычнай сыстэме элемэнтаў вадарод займае месца ў першым пэрыядзе першай групы і стаіць такім чынам на першым месцы. Пры пакаёвай тэмпэратуры і атмасфэрным ціску вадарод — газ без колеру і паху. Упершыню выдзелены ў 1766 годзе Гэнры Кавэндышам, хоць яшчэ ў 1671 назіраўся Робэртам Бойлем[3]. Назву элемэнту даў Антуан Лявуазье.
Вадарод зьяўляецца самым лёгкім і самым распаўсюджаным хімічным элемэнтам Сусьвету (каля 90% паводле масы), Сонца, але не Зямлі (усяго 0,14% паводле масы). Багата вадароду ўваходзіць у склад вады акіянаў, ледавікоў, рэк, азёраў і атмасфэры. Зьяўляецца крыніцай энэргіі для зорак, якія «спальваюць» вадарод з выдзяленьнем вялікай колькасьці энэргіі. Вадкі вадарод пры зьмешваньні з вадкім тленам — добрае ракетнае паліва. Вадарод уваходзіць у склад вады і большасьці арганічных злучэньняў. Усе тканіны жывёл, расьлін, а таксама нафта ўтрымліваюць вадарод. Вадарод мае важнае значэньне для прамысловасьці. Ён разам з азотам пры працяканьні працэсу Габэра (Haber process) утварае аміяк, які выкарыстоўваецца ў якасьці ўгнаеньня. Таксама вадарод уваходзіць у склад цыклагексану ды мэтанолу, якія неабходныя для вырабу плястмас і лекаў. З-за сваёй лёгкасьці вадарод раней выкарыстоўваўся для напаўненьня дырыжабляў, але ён выклікаў пажары і быў заменены на гель. Вадарод — адзін з кандыдатаў на статус экалягічнага паліва будучыні, бо ён атрымліваецца з вады і ператвараецца ў ваду пры атляняньні. Часта сьцьвярджаецца, што больш за ўсё хімічных злучэньняў утварае вуглярод, але вадарод уваходзіць амаль ва ўсе злучэньні вугляроду і ўступае ў хімічныя рэакцыі з большасьцю хімічных элемэнтаў (за выключэньнем некаторых інэртных газаў). Магчыма, што больш за ўсё злучэньняў утварае менавіта вадарод. У цьвёрдым стане мае гексаганальную структуру.
Cамы лёгкі ізатоп вадароду «прот» (1H) складаецца ўсяго з аднаго пратона. Газ з дэўтэру (²H2, часта пішацца D2), цяжкага ізатопу вадароду, быў вынайдзены ў 1931 амэрыканскім хімікам Гэральдам Урэй (Harold Urey). Дэўтэр зьяўляецца складнікам цяжкай вады. Яшчэ цяжэйшы ізатоп вадароду трыт (³H ці T) радыяактыўны і зазнае β- распад з ператварэньнем у гель ³He. Асобныя імёны для ізатопаў вадароду тлумачацца істотнымі адрозьненьнямі ў іхніх уласьцівасьцях.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads