Жудзец
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Румыніі першага ўзроўню From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жудзе́ц (па-румынску: judeţ [ʒuˈdet͡s] — павет) — традыцыйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Румыніі, якая выкарыстоўваецца да цяперашняга часу, а таксама ў Малдове ў 1993—2003 гадах, дзе на зьмену жудзецам зноў вярнуліся раёны, што выкарыстоўваліся ў Малдаўскай ССР.
Гісторыя
Назва жудзец (у літаральным сэнсе вобласьць, якая знаходзіцца ў падпарадкаваньні судзьдзі) — вытворнае ад румынскага слова «жудэ» (лацінка: «jude», літаральна «судзьдзя»), якое ў сваю чаргу ўтворана ад лацінскага «iūdex» з такім самым значэньнем. Жу́ды, якія выконвалі адміністрацыйныя і судовыя функцыі, кіравалі жудзецамі ў сярэднявечнай Валахіі. У Малдаўскім княстве слова «жудэ» (менавіта на кірыліцы) упершыню фіксуецца ў 1409 годзе. У Мунэтыі слова выкарыстоўвалася для абазначэньня свабодных сялянаў. У сучаснай Малдове жудзецы як назва выкарыстоўваліся пасьля атрыманьня незалежнасьці, аднак пасьля адыходу ад палітыкі ўзьяднаньня з Румыніяй, былі зноў заменены на аналягічныя раёны.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Жудзецы Румыніі
- Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Малдовы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads