Жукаўскі раён (Калуская вобласьць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жукаўскі раён (Калуская вобласьць)
Remove ads

Жу́каўскі раён (па-расейску: Жуковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Калускай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Жукаў.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Жукаўскі раён мяжуе з Тарускім, Малаяраславецкім і Бораўскім раёнамі, а таксама горадам Обнінск, Маскоўскай вобласьцю і Траецкай адміністрацыйнай акругай Масквы. Плошча раёну складае 1360 км².

Гісторыя

Жукаўскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Маскоўскае вобласьці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Калускай вобласьці. Менавіта зь вёскі Стралкоўка, якая зараз уваходзіць у склад раёну, паходзіў савецкі фэльдмаршал Георгі Жукаў, у гонар якога і быў названы раён і ягоны адміністрацыйны цэнтар.

Эканоміка

У раёне маецца малочны завод, птушкафабрыка, навукова-дасьледчы радыётэхнічны інстытут і завод радыётэхнічнай апаратуры.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads