Обнінск
места ў Калускай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
О́бнінск (па-расейску: Обнинск) — горад (з 1956 году) у Расеі. Знаходзіцца ў Калускай вобласьці. Насельніцтва складае 115 029 чалавек паводле зьвестак за 2018 год. Горад зьяўляецца першым навуковым горадам у Расеі.
Remove ads
Гісторыя
Першыя згадкі пра старажытныя паселішчы на месцы сучаснага гораду адносяцца да XII стагодзьдзя. У XV стагодзьдзі уладальнікамі сяла Белкіна, якое на сёньня ўжо уключана ў склад гораду, былі баяры Белкіны. Пазьней сялом валодалі Даўгарукія і Варанцовы. У XIX стагодзьдзі маёнтак у гэтай мясцовасьці, а таксама суседнія вёскі, выкупіў Наргіз Абнінскі, удзельнік расейска-францускае вайны. У 1840 годзе ён выкупіў і сяло Белкіна. У 1946 годзе ў мястэчку была створаная сакрэтная лябараторыя, якая праводзіла дасьледваньні ў галіне ядзернай фізыкі. У 1956 годзе мястэчка атрымала статус гораду[3], а само места пачало разьвівацца як навуковы горад.
Remove ads
Славутасьці
Обнінск вядомы першай у сьвеце атамнай электрастанцыяй, якая пачала сваю працу ў 1954 годзе. У цяперашні час станцыя служыць экспэрымэнтальна-дасьледчай базай і экскурсійнай славутасьцю.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads