Жыве Беларусь! (1943)

часопіс Саюзу беларускай моладзі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Жыве́ Белару́сь!» — галоўны друкаваны орган Саюзу беларускай моладзі, які выдаваўся ў 1943—1944 роках.

Хуткія факты Выдавец, Галоўны рэдактар ...
Remove ads

Мінуўшчына

Выдаваўся кіраўнічым штабам Саюзу беларускай моладзі ў Менску, выходзіў зь ліпеня 1943 да жніўня 1944 року. У Беларусі выйшлі 10 нумароў, адзінаццаты — у Тропаве[1], агулам выйшлі 12[2]. Рэдактары — Уладзімер Кушаль(d) і Расьціслаў Нарушэвіч; выдавец — Міхась Ганько; супрацоўнікі рэдакцыі — Надзея Абрамава, Алесь Кароткі, Галіна Бузук, Уладзімер Гарэлік(d), Барыс Суравы, Аўген Калубовіч ды іншыя.

Публікаваліся артыкулы пра мэты і задачы СБМ; інфармацыя пра сэмінары, нарады; папулярныя нарысы па гісторыі Беларусі; беларускія вершы і песьні; антысавецкая і антысэміцкая публіцыстыка ды інш[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads