Жэрэмі Мат’ё

францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Жэрэмі Мат’ё
Remove ads

Жэрэмі́ Мат’ё (па-француску: Jérémy Mathieu; нар. 29 кастрычніка 1983 году, Люксёйль-ле-Бэн, Францыя) — былы францускі футбаліст, які гуляў на пазыцыі абаронцы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Сашо»

Жэрэмі зьяўляецца выхаванцам клюбу «Сашо». У складзе «ільвянятаў» дэбютаваў у 2002 годзе ў чэмпіянаце Францыі ў гульні супраць каманды «Сэдан». Разам з «Сашо» Жэрэмі заваяваў першы трафэй у сваёй прафэсійнай кар’еры — Кубак францускай лігі 2004 году.

«Ліль»

У 2005 годзе Мат’ё перайшоў у «Тулюзу». Другі сэзон, у якім футбаліст гуляў за «Тулюзу», апынуўся нечакана ўдалым для каманды, «Тулюза» заняла трэцяе месца ў чэмпіянаце, заваяваўшы пуцёўку ў папярэдні этап Лігі чэмпіёнаў. І хоць наступны сэзон быў куды менш пасьпяховы — каманда зь цяжкасьцю захавала месца ў эліце — малады абаронца зьвярнуў на сябе ўвагу адразу некалькіх эўрапейскіх клюбаў, у прыватнасьці, «Ромы»[3], «Бардо»[4] й «Джэноа»[5].

«Валенсія»

Аднак, Жэрэмі зрабіў іншы выбар: у 2009 годзе, пасьля заканчэньня тэрміну кантракту з «Тулюзай», футбаліст падпісаў 3-гадовае пагадненьне з гішпанскай «Валенсіяй»[6] і ўжо ў наступным сэзоне дэбютаваў за свой ​​новы клюб у чэмпіянаце Гішпаніі й Лізе Эўропы. 6 сьнежня 2009 году Жэрэмі забіў свой ​​першы мяч у гішпанскім першынстве: на ягоным рахунку пераможны гол у матчы супраць «Атлетыка» (Більбао), які завяршыўся зь лікам 2:1 на карысьць «Валенсіі».

«Барсэлёна»

Улетку 2014 году Мат’ё перайшоў у «Барсэлёну» за 20 мільёнаў эўра, стаўшы найдаражэйшым абаронцам у гісторыі ва ўзросьце пасьля 30 гадоў[7].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У зборную Францыі футбаліст упершыню быў выкліканы ў 2007 годзе для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Славаччыны, але ўдзелу ў гульні на прымаў, згуляўшы за каманду рэзэрвістаў зборнай Францыі з рэзэрвовым складам зборнай Славаччыны.

4 кастрычніка 2011 году Мат’ё быў выкліканы ў зборную галоўным трэнэрам Ляранам Блянам, для ўдзелу ў адборачных матчах чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Альбаніі й зборнай Босьніі і Герцагавіны, аднак удзелу зноёку не прымаў. Першую сваю гульню Жэрэмі правёў 11 лістапада 2011 году ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай ЗША (1:0)[8].

Remove ads

Дасягненьні

«Сашо»:

  • Уладальнік Кубка францускай лігі: 2004

«Барсэлёна»:

«Спортынг»:

  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2019
  • Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2018, 2019

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads