Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году — 14-ы чэмпіянат Эўропы па футболе, які адбываўся ў Польшчы ды Ўкраіне з 8 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 году. Гульні праходзілі ў 8 гарадах: Варшава, Гданьск, Данецк, Кіеў, Львоў, Познань, Уроцлаў, Харкаў. Гэта трэці турнір у гісторыі эўрапейскіх нацыянальных футбольных першынстваў, гаспадарамі якога зьяўляліся адразу дзьве краіны. Першым стаў чэмпіянат Эўропы 2000 году, праведзены ў Бэльгіі й Нідэрляндах, другім — чэмпіянат Эўропы 2008 года, праведзены ў Аўстрыі й Швайцарыі.

Хуткія факты Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...

Цырымонія лёсаваньня фінальнай часткі чэмпіянату Эўропы 2012 году была праведзена ў Кіеве, у Нацыянальным палацы культуры й мастацтваў Украіны 2 сьнежня 2011 году. Гэты чэмпіянат стаў апошнім, у фінальным раундзе якога прынялі ўдзел 16 камандаў. Пачынаючы з Эўра-2016, колькасьць камандаў будзе павялічана да 24.

Remove ads

Фінальны турнір

Лёсаваньне

Лёсаваньне разьмеркаваньня камандаў на групавы этап фінальнага турніру адбылася 2 сьнежня 2011 году ў 19:00 па мясцовым часе ў Кіеве, у Нацыянальным палацы мастацтваў «Украіна». Перад лёсаваньнем каманды, якія прайшлі ў фінальны турнір, былі разьмеркаваны па кошыках наступным чынам:

Больш інфармацыі Кошык 1, Каманда ...

Першыя пазыцыі ў групе A й у групе D займаюць каманды краінаў, якія арганізуюць правядзеньне чэмпіянату, то бок Польшчы й Украіны адпаведна. Лёсаваньне пачалася з Кошыка 1, каб запоўніць першую пазыцыю ў групе B і ў групе C. Затым прайшло лёсаваньне для Кошыка 4, зь якога па адной камандзе было пасьлядоўна разьмеркавана ў кожную групу, ад групы A да групы D. Затым гэтая ж працэдура паўтарылася для Кошыка 3 і нарэшце для Кошыка 2. Пазыцыя кожнай каманды ў ейнай групе (2, 3 ці 4) таксама вызначылася падчас лёсаваньня.

У рамках гэтай цырымоніі быў прадстаўлены афіцыйны мяч Чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 году.

Склады камандаў

Згодна з рэглямэнтам, склады камандаў-удзельніц чэмпіянату былі абвешчаныя за дзесяць дзён да першага матчу турніру. Усяго ў заяўку галоўныя трэнэры маглі ўнесьці 23 футбалісты, уключаючы трох брамнікаў. Замена сур’ёзна траўмаваных гульцоў дазваляецца за 24 гадзіны перад першай гульнёй на чэмпіянаце.

Remove ads

Стадыёны

Больш інфармацыі Варшава, Познань ...
Remove ads

Схема турніру

На першым этапе 16 камандаў былі падзеленыя на 4 групы па 4 каманды. Па дзьве найлепшыя каманды зь якіх выйшлі ў чвэрцьфінал. Чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал складаюцца з аднаго матчу па алімпійскій сыстэме.

Групавы этап

Група A

Больш інфармацыі Г, В ...
Больш інфармацыі Дата, Месца ...

Група B

Больш інфармацыі Г, В ...
Больш інфармацыі Дата, Месца ...

Група C

Больш інфармацыі Г, В ...
Больш інфармацыі Дата, Месца ...

Група D

Больш інфармацыі Г, В ...
Больш інфармацыі Дата, Месца ...
Remove ads

Плэй-оф

Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                   
21 чэрвеня. Варшава        
 Сьцяг Чэхіі Чэхія  0
27 чэрвеня. Данецк
 Сьцяг Партугаліі Партугалія  1  
 Сьцяг Партугаліі Партугалія  0 (2)¹
23 чэрвеня. Данецк
   Сьцяг Гішпаніі Гішпанія  0 (4)  
 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія  2
1 ліпеня. Кіеў
 Сьцяг Францыі Францыя  0  
 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія  4
22 чэрвеня. Гданьск
   Сьцяг Італіі Італія  0
 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына  4
28 чэрвеня. Варшава
 Сьцяг Грэцыі Грэцыя  2  
 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына  1
24 чэрвеня. Кіеў
   Сьцяг Італіі Італія  2  
 Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына  0 (2)¹
 Сьцяг Італіі Італія  0 (4)  
¹ — матч завершыўся ў сэрыі пэнальці

1/4 фіналу

Больш інфармацыі Дата, Месца ...

1/2 фіналу

Больш інфармацыі Дата, Месца ...

Фінал

Больш інфармацыі Дата, Месца ...
Remove ads

Квіткі

Продаж квіткоў на футбольны матч у пэрыяд правядзеньня чэмпіянату ажыцьцяўляецца па прад’яўленьні дакумэнту, які засьведчвае асобу, з абавязковым указаньнем у квітку прозьвішча, імя асобы й прад’яўленага дакумэнту й ягонага нумару. Права продажу, перадачы й выкарыстаньня квіткоў на любое мерапрыемства УЭФА належыць прызначанай асобе, упаўнаважанаму ад Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў кампаніі й ейнымі супрацоўнікамі.

На матчы надрукавана 1,4 мільёну квіткоў коштам ад 30 да 600 эўра. Як паведаміла УЭФА 1 лютага 2011 году, усе квіткі, пушчаныя ў вольны продаж, то бок 75 адсоткаў, будуць прадавацца толькі на сайце УЭФА й толькі па безнаяўным разьліку праз Інтэрнэт[1] і толькі да канца сакавіка 2012 году. Пазьней квіткі прадавацца ня будуць. Жыхарам гарадоў, дзе праводзяцца матчы, вылучаецца ў продаж па 2 тысячы квіткоў на горад на адзін матч. Першым чалавекам, які заказаў сабе квіток на чэмпіянат, стаў 1 лютага 2011 году грамадзянін Паўднёвай Карэі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads