Завіша Чорны (драма)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Заві́ша Чо́рны»[1] (па-польску: Zawisza Czarny) — фрагмэнты твору ці твораў, напісаных Юльюшам Славацкім хутчэй за ўсё ў 18441845-х гг. Публікаваліся з 1879 году. Упершыню драма пастаўленая ў Кракаве і Львове ў 1910-м годзе.

Запіскі, досыць хаатычныя, шмат разоў перабраныя і закрэсьленыя, не дазваляюць аднавіць твор. Таму яго друкавалі ў розных укладах, драму таксама дзялілі на дзьве[2] або чатыры[3] часткі.

Дзеяньне твору канцэнтруецца вакол Бітвы пад Грунвальдам і Завішы Чорнага з Габрова ў 1428 годзе. Зьвязаны з ідэямі містычнага пэрыяду ў творчасьці Славацкага. Асоба Завішы сымбалізуе польскі нацыянальны дух. Другім галоўным героем драмы зьяўляецца Ўладыслаў ІІ Ягайла. Паказаны канфлікт паміж двумя нацыянальнымі духамі. Завіша адракаецца ад асабістага шчасьця на карысьць службы Польшчы. У хуткім часе гіне падчас выправы Жыгімонта Люксэмбурскага на туркаў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads