Закон і правасудзьдзе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Закон і правасудзьдзе» — штотыднёвая рэспубліканская прававая газэта на казаскай і расейскай мовах, што базуецца ў горадзе Астана, Казахстан. Газэта спэцыялізавалася за разглядзе і асвятленьні пытаньняў, датычных права і палітыкі Казахстана, рассьледаваньня і абнародаваньня фактаў карупцыі ў краіне[1]. Некаторыя журналісты, якія працавалі ў газэце пасьля публікацый, што тычацца карупцыі, сталі асьцерагацца за свае правы недатыкальнасьці. Да іх ставяцца Аралгайша Амарсанава і Такберген Абіеў[2][3].
Адрас рэдакцыі: г. Астана, вул. Манаса, 31. оф. 206
Галоўны рэдактар: Гульжан Мухаметжанава.
У дзейнасьці выданьня адбылося парушэньне закона пры яго рэгістрацыі. Парушэньне дапусцілі ўласьнік газэты ТАА «ATS.KZ» і камітэт інфармацыі і архіваў міністэрства культуры і інфармацыі.
Першы нумар газеты выйшаў у 2005 годзе, у 2008 годзе рашэньнем спэцыялізаванага міжраённага эканамічнага суда Астаны газэта была закрыта[4].
У 2011 годзе былы галоўны рэдактар газеты «Закон і правасудзьдзе» Такберген Абіеў, які выйшаў на свабоду пасьля трохгадовага зьняволеньня, падаў дакумэнты ў Міністэрства сувязі і інфармацыі Казахстану на рэгістрацыю газэты «Альянс Казахстанскіх СМІ „Закон і правасудзьдзе“», у чым яму было адмоўлена[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads