Залускі сельсавет (Стаўпецкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Залу́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Залужжа.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Стаўпецкага раёну Баранавіцкай (з 8 студзеня 1954 году — Менскай) вобласьці з цэнтрам у вёсцы Залужжы (з траўня 1972 году — вёска Скамарошкі)[2].

4 студзеня 1964 году да сельсавету далучаная частка скасаванага Ператоцкага сельсавету. 22 верасьня 1980 году цэнтар сельсавету вернуты ў вёску Залужжу[3].

30 кастрычніка 2009 году ў склад сельсавету ўвайшлі вёскі Дразды, Ператокі, Стары Сьвержань Навасьвержанскага сельсавету[4].

20 жніўня 2010 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Залужжа ў вёску Стары Сьвержань[5].

24 сьнежня 2011 году сельсавет перайменаваны ў Старасьвержанскі[6].

Remove ads

Насельніцтва

Станам на 1 красавіка 2010 году налічвалася 1008 гаспадарак з насельніцтвам 2275 чалавек.

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 8[7]
  • 1 студзеня 1974 году — 10[8]
  • 1 студзеня 1981 году — 10[9]
  • 1 студзеня 1986 году — 10[10]
  • 1 красавіка 2010 году — 13

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads