Разэнборскі замак
Замак у Капэнгагене From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Разэнбо́рскі за́мак (па-дацку: Rosenborg Slot) — рэнэсансны замак у Капэнгагене (Данія), пабудаваны ў пачатку XVII стагодзьдзя як лецішча караля Крыстыяна IV.
Remove ads
Мінуўшчына
Будаўніцтва скончылася ў 1624 року, да 1710 замак быў каралеўскай рэзыдэнцыяй, пасьля караляваньня Фрэдэрыка IV цырымоніі ў ім адбываліся толькі двойчы: у сувязі з пажарам у Крыстыянсборскім палацы 1794 року і ў часе нападу брытанцаў на Капэнгаген у 1801.
Архітэктура
Разьмешчаная на трэцім паверсе Даўгая заля была скончаная ў 1624 року і пачаткова прызначалася для баляваньня. Пазьней стала выкарыстоўвацца каралём для прыёму візытаў і бяседаў. З другой паловы XIX стагодзьдзя вядомая пад назовам «Рыцарскае залі».
Крыстыян V часткова мадэрнізававаў залю і зьмясьціў дванаццаць габэленаў зь перамогамі ў Сконскай вайне. Цяперашняя атынкаваная столя паходзіць з пачатку XVIII стагодзьдзя, на ёй выяўлены герб Даніі, а паабапал разьмешчаныя ордэны Слана і Данэброга. Бакавыя рэльефы адлюстроўваюць гістарычныя падзеі ад першых гадоў караляваньня Фрэдэрыка IV, сярод якіх вызваленьне прыгонных, заснаваньне драгунаў і рушаньня.
Remove ads
Зборы
З 1838 року Разэнборскі замак адкрыты для наведваньняў і агляду каралеўскіх збораў ад канца XVI да XIX стагодзьдзя.
Асаблівую цікавасьць для турыстаў уяўляе скарбніца з каралеўскімі каштоўнымі камянямі і рэгаліямі(en), тут жа захоўваюцца і каранацыйны дыван, і троннае крэсла.
Вакол замку разьбіты Каралеўскі сад, таксама вядомы як «Разэнборскі замкавы сад». Гэта найстарэйшы каралеўскі сад Даніі, аздоблены ў рэнэсансным стылі Крыстыянам IV неўзабаве пасьля пабудовы замку. Сады наведваюць, акрамя мясцовых жыхароў, каля 2,5 мільёнаў турыстаў штогод.
Глядзіце таксама
- Сьпіс замкаў і палацаў Даніі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads