Замкавая вежа (Нясьвіж)
помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Замкавая вежа — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіцца на гістарычнай Фарнай вуліцы[a], побач з касьцёлам Божага Цела, на паўночным баку касьцельнай агароджы. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Замкавая вежа | |
![]() Замкавая вежа | |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′15.51″ пн. ш. 26°41′00.82″ у. д. |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Замкавая вежа на мапе Беларусі ![]() ![]() Замкавая вежа | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Замкавую вежу ў абарончым вале як частку сыстэмы абарончых муроў Нясьвіжу збудавалі ў другой палове XVI ст. Да вежы далучалася брама, якая злучала места і палацава-замкавы комплекс Радзівілаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады зруйнавалі Замкавую браму.
Remove ads
Найноўшы час
Па Другой сусьветнай вайне дахоўку на вежы замянілі на бляху.
Архітэктура
Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Гэта квадратны ў пляне 4-ярусны будынак, завершаны шатровым дахам. Глухі ніжні ярус з контрфорсамі мае выгляд масіўнага цокаля. Другі ярус, найбольш высокі, аздабляецца прастакутнымі, круглымі і квадратнымі праёмамі, якія чаргуюцца з глухімі прастакутнымі нішамі. Трэці ярус на кожнай грані мае 3 высокія аркавыя праёмы, акаймаваныя аркавымі ліштвамі. Невялікі чацьверты ярус на кожнай грані мае 3 маленькія аркавыя праёмы і завяршаецца шырокім прафіляваным карнізам.
Белыя атынкаваныя абрамленьні праёмаў і між’ярусныя паяскі кантрастуюць з чырвонай цаглянай муроўкай сьценаў, што стварае дэкаратыўную двухколерную гаму фасадаў[1]. Спалучэньне чырвонай цаглянай муроўкі зь белымі атынкаванымі нішамі зьяўляецца адметнасьцю беларускага гатычнага дойлідзтва.
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- да 1918 г.
- Я. Булгак, 1923 г.
- А. Абухоўскі, 1927 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку Фарнага касьцёла
- З тэрыторыі касьцёла
- З боку вуліцы
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads