Занятасьць насельніцтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Занятасьць насельніцтва
Remove ads

Занятасьць насельніцтва — дзейнасьць працаздольнага насельніцтва краіны, па стварэньню матэрыяльных альбо нематэрыяльных рэчаў, дзеля здавальненьня асабістых альбо грамадзкіх патрэбаў, якая не супярэчыць законам краіны.

Хуткія факты Падкляса ад, Частка ад ...

Занятасьць характарызуецца паказчыкам узровень занятасьці і вызначаецца як адносіна колькасьці занятых да агульнай колькасьці працаздольнага насельніцтва краіны.

Remove ads

Віды

Вызначаюць наступныя віды занятасьці.

  • Паводле формы ўласнасьці на прадметы вытворчасьці:
    1. праца па найму,
    2. прадпрымальнасьць,
    3. асабістая занятасьць (рамяство)
  • Паводле месца працы:
    1. на прадпрыемстве (фірме)
    2. на даму
  • Паводле рэгулярнасьці працы:
    1. поўная
    2. часовая
    3. сэзонная
    4. выпадковая
  • Паводле легітымнасьці працаўладкаваньня:
    1. фармальная (зарэгістраваная)
    2. нефармальная
  • Па статусу дзейнасьці:
    1. асноўная
    2. дадатковая (другасная)
Remove ads

Структура

Пры вызначэньні структуры занятасьці ўлічваюць колькасьць занятых і незанятых зь ліку ўсяго працаздольнага насельніцтва. Падзяленьня занятых па відах занятасьці, па сфэрах вытворчасьці, па галінах вытворчасьці і невытворчай сфэры, па рэгіёнам краіны, па прадпрыемствам розных формаў уласнасьці і розных прафэсій і відаў дзейнасьці. Пры гэтым улічваюць пол, узрост і адукацыю.

З тэрмінам «занятасьці» зьвязан тэрмін «беспрацоўе», які па сутнасьці праціўны занятасьці і можа быць азначаны, як незанятасьць.

Remove ads

У Беларусі

Больш інфармацыі Пачатак году, Эканамічна актыўнае насельніцтва ...

У студзені 2023 году ў гаспадарцы Беларусі было занята 4,173 млн чалавек, як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі. Гэта было на 73 600 чалавек менш чым на пачатку 2022 году, на 122 600 чалавек менш чым на пачатку 2021 году і на 156 500 чалавек менш чым на пачатку 2020 году[2].

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads