Праца

эканамічны тэрмін From Wikipedia, the free encyclopedia

Праца
Remove ads
Remove ads

Пра́цамэтазгодная сьвядомая дзейнасьць чалавека, накіраваная на захаваньне, відазьмяненьне і прыстасаваньне асяродзьдзя пражываньня для задавальненьня ўласных патрэбаў праз вытворчасьць тавараў і паслугаў.

Thumb
«Праца», карціна Форда Мэдакса Браўна (1865)

У ходзе прыстасаваньня да зьнешняга асяродзьдзя людзі разьвіваюць і ўдасканальваюць прылады, сродкі і падзел працы. Пры абмене з прыродай людзі выкарыстоўваюць мэханічную, фізычную і хімічную якасьці прадметаў і зьяваў прыроды празь іх узаемаўплыў адзін на аднаго для дасягненьня загадзя вызначанай мэты. Зьмест выяўляецца ў акрэсьленасьці працоўнага прызначэньня, абумоўленага прыладай, тэхналёгіяй, ладам вытворчасьці і майстэрствам працаўніка. Адлюстроўвае спосаб спалучэньня вытворцы са сродкамі вытворчасьці, абумоўлены ўзроўнем разьвіцьця вытворчых сілаў.

Remove ads

Прызначэньне

Вылучаюць тры прызначэньні працы:

  • апасродкаванае: устанаўленьне ўзаемасувязяў між прадметамі прыроды праз саматужныя, рамесныя прылады і эмпірычнае пазнаньне;
  • упарадкавальнае: уплыў на ўзаемадзеяньне між прыроднымі зьявамі і прадметамі праз машыны і прыродазнаўчыя веды;
  • кіравальнае: кіраваньне ўнутраным мэханізмам зьяваў і прадметаў прыроды праз навукова-тэхнічны пераварот.

Законы

  • Закон падзелу працы. Грамадзкі лад спараджае спосабы і віды (цялесная і разумовая, прамысловая і сельскагаспадарчая, не- і кваліфікаваная, выканаўчая і кіраўніцкая) падзелу працы, што вынікаюць з узроўню разьвіцьця вытворчых сілаў і прыроды гаспадарчых дачыненьняў. Грамадзтва падзяляецца паводле занятасьці пэўнымі відамі працы. Дачыненьні між грамадзкімі групамі залежаць ад іх становішча і пашаны працы.
  • Закон перамены працы. Замена вытворчасьці вымагае гнуткіх, шматбакова разьвітых працаўнікоў, здольных да навучаньня і перанавучаньня ў ходзе зьмены вытворчых дзеяньняў.
  • Закон спаборніцтва. Спаборнасьць прымушае капітал напружваць вытворчыя сілы[1].
Remove ads

У розных краінах

Беларусь

Паводле зьвестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, на канец 2012 году каля 800 000 працоўных месцаў, якія складалі 1/3 ад іх агульнага ліку, мелі шкодныя ўмовы. За 2013 год палепшылі ўмовы на больш як 55 000 працоўных месцаў, а ў адпаведнасьць з правіламі гігіены прывялі 27 000 працоўных месцаў. Пры гэтым, на вытворчасьці загінула 169 чалавек у 2012 годзе і 168 — у 2013-м. Найбольш загінула ў Менскай, Віцебскай і Гарадзенскай абласьцях. Найчасьцей людзі гінулі на працоўным месцы праз парушэньне нарматываў ладжаньня працы і ап’яненьне сьпіртовымі напоямі[2].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads