Запамарока
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
За́марака, запамаро́ка — адчуваньне няўпэўненасьці ў вызначэньні ўласнага прасторавага месцазнаходжаньня, уяўнае вярчэньне вакольных прадметаў або ўласнага цела, адчуваньне няўстойлівасьці, згуба раўнавагі, сыход глебы з-пад ног. У шэрагу выпадкаў запамарока суправаджаецца млосьцю, ванітамі, падвышанай патлівасьцю, зьмяненьнем частасьці пульсу, ваганьнямі артэрыяльнага ціску. Прыступы запамарокі доўжацца ад некалькіх хвілінаў да некалькіх гадзінаў. Апрача суб’ектыўных разладаў, нярэдка здараецца ністагм.

Remove ads
Глядзіце таксама
- Запамарока ад посьпехаў
Крыніцы і заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads