Заходнія славяне

група славянскіх народаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Заходнія славяне
Remove ads

Заходнія славя́не — група славянскіх народаў і плямёнаў, якая вылучаецца паводле геаграфічных і моўных прыкметаў.

Thumb
Мапа дзяржаваў, дзе тытульным народам зьяўляецца адзін са славянскіх (заходнія славяне вылучаныя сьветла-зялёным колерам).
Thumb
Заходнія славяне ў IX—X стагодзьдзях.
Thumb
Біскуп Абсалён зьнішчае ідал бога Свантэвіта ў Арконе ў 1169 годзе.

У працэсе міграцыі й экспансіі славянаў (VIVII стст.) гэтае насельніцтва здолела амаль уніфікаваць культуру й у значнай ступені мову. Толькі калянізацыя вуграмі Вугорскай нізіны ў пачатку IX ст. разарвала сувязь паміж славянамі, якія жылі на поўнач ад Карпатаў і Судэтаў з балканскімі 1 наддунайскімі славянамі. Гэта стала прычынай разьмежаваньня заходніх і паўднёвых славянаў. Разьмежаваньне ўсходніх і заходніх славянаў пачалося ў X ст., калі паўсталі дзьве дзяржавы, што на той час мелі канкурэнцыю між сабою — Кіеўская Русь і Польшча. Вельмі паглыбіла адчужэньне й тое, што ў краінах вызнавалася хрысьціянства розных абрадаў (каталіцтва й праваслаўе, пасьля сярэдзіны XI ст. пасьля гістарычна засьведчанага распаду на каталіцтва й праваслаўе). Такім чынам ужо ў X ст. больш ці менш маналітная славянская супольнасьць распалася на тры розныя галіны.

Да заходніх славянаў адносяцца сучасныя народы:

Агульная колькасьць гэтых народаў — каля 80 млн.

Гістарычнымі плямёнамі й ваенна-племяннымі хаўрусамі заходніх славянаў зьяўляюцца:

  • абодрычы (ваенна-племянны хаўрус)
  • вагры
  • гліняне
  • драване
  • люцічы (ваенна-племянны хаўрус)
  • ратары
  • руяне
  • славінцы
  • смалінцы
  • лужычане лужыцкія сэрбы (ваенна-племянны хаўрус)
  • мільчане

Усе гэтыя плямёны адносіліся да так званых палабскіх славянаў ці палабаў. Акрамя гэтага:

  • памяране, продкі цяперашніх кашубаў
  • сьлянжане
  • багемы ды інш.
Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads