Славакі
заходнеславянскі народ From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слава́кі (па-славацку: Slováci) — заходнеславянскі народ, які зьяўляецца асноўным насельніцтвам Славаччыны і размаўляе на славацкай мове.
Remove ads
На сёньняшні дзень большасьць славакаў жыве па-за межамі незалежнай Славаччыны (прыблізна 4 600 000). Славацкія нацыянальныя меншасьці пражываюць ў Чэхіі, Вугоршчыне, Сэрбіі, і даволі значная колькасьць эмігрантаў і іх нашчадкаў у Злучаных Штатах і Канадзе.
Remove ads
Гісторыя
Славяне Сярэднедунайскай нізіны
Першымі вядомымі славянскімі дзяржавамі на тэрыторыі сучаснай Славаччыны былі імпэрыя Сама і Нітранскае княства, заснаванае прыкладна ў VIII стагодзьдзі.
Вялікая Маравія

Вялікая Маравія (833 — 907?) — славянская дзяржава, якая існавала ў IX — пачатку X стст. Сёньняшняя славацкая этналінгвістыка выводзіць корні славацкай нацыі зь Вялікай Маравіі, называючы дадзенае ўтварэньне «першай славацкай дзяржавай»[8]. Тым ня менш, у культурнай, палітычнай і моўнай сфэрах не існуе пераемнасьці паміж раньняй заходнеславянскай дзяржавай і мадэрновай славацкай нацыяй[8]. Фармаваньне Вялікай Маравіі і яе багатая культурная спадчына пачалі зьвяртаць на сябе ўвагу толькі з XIX стагодзьдзя. Вялікамараўскі пэрыяд адзначыўся падзеямі, якія значна паўплывалі на разьвіцьцё культуры: місія Кірылы і Мэтодыя, альфабэтная распрацоўка глаголіцы (найранейшай формы кірылічнага альфабэту) і выкарыстаньне стараславянскай у якасьці дзяржаўнай і літаратурнай мовы.
Каралеўства Вугоршчына


Тэрыторыя сучаснай Славаччыны ўвайшла ў склад і знаходзілася пад уладай Каралеўства Вугоршчына з 907 году па пачатак XIV ст. і зьяўлялася часткай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу вугорскага каралеўства да ўтварэньня Чэхаславачыны ў 1918 годзе[9]. Тым ня менш, паводле некаторых іншых гісторыкаў, з 895 па 902 гг. тэрыторыя сучаснай Славаччыны ўваходзіла ў Вугорскае княства, якое хутка ўзбуйнялася, і праз адно стагодзьдзе без асаблівага паступовага пераходу стала Каралеўствам Вугоршчына[10][11][12]. Славакі ніколі ня мелі палітычнай альбо тэрытарыяльнай аўтаноміі ўнутры Вугоршчыны[9]. У гэты час асобнае дзяржутварэньне пад назвай Нітранскае княства існавала ў вугорскім каралеўстве, але яго аўтаномнасьць была скасаваная ў 1107 годзе. Тэрыторыя, населеная славакамі ў сучаснай Вугоршчыне, паступова памяншалася[13].
Калі ў 1561 годзе Асманская імпэрыя заваявала большую частку Вугоршчыны, Верхняя Вугоршчына (цяпер тэрыторыя сучаснай Славаччыны) стала новым цэнтрам «зьменшанага» княства[14], якое засталося спачатку пад вугорскай уладай, а пасьля габсбурскай[14]. Пэўная колькасьць харватаў асела ў дадзеным раёне і ў сучаснай Браціславе па аднолькавых прычынах. Таксама з XIII па XV стст. у мястэчках Каралеўства Вугоршчына асела шмат немцаў[14], якія шукалі сябе работу ў якасьці адмыслоўцаў ў горнай справе. Габрэі і цыгане таксама стварылі значную колькасьць ў межах згаданага краю[14].
Пасьля таго, як у 1700 годзе сілы Асманскай імпэрыі былі вымушаныя адступіць па-за межы сучаснай Вугоршчыны, тысячы славакаў спакваля пачалі засяляць бязьлюдныя часткі новаадноўленага Каралеўства Вугоршчына (сучасныя рэспублікі Вугоршчына, Румынія, Сэрбія і Харватыя) пад уладай Марыі Тэрэзіі. Менавіта такім чынам славацкія анклявы ўзьніклі на тэрыторыі гэтых краінаў.
Пасьля Трансыльваніі Верхняя Вугоршчына стагодзьдзямі была найбольш разьвітай часткай Каралеўства Вугоршчына да ўтварэньня ў XIX ст. новай каралеўскай сталіцы ў Будапэшце. Значнасьць верхневугорскай тэрыторыі, як і іншых раёнаў каралеўства, упала, што спрычыніла фінансавае зьбядненьне славакаў, якія насялялі вышэйзгаданыя раёны. У выніку сотні тысячаў славакаў эмігравалі ў Паўночную Амэрыку, асабліва ў XIX — пачатку XX стст. (паміж 1880—1910).
Славаччына мае вельмі багатую народную культуру. Пэўная частка славацкіх звычаяў і народных абрадаў зьяўляецца агульнай зь іншымі нацыямі былой Габсбурскай манархіі (Каралеўства Вугоршчына знаходзілася ў пэрсанальнай уніі з Габсбурскай манархіяй з 1526 па 1918).
Чэхаславаччына
Славацкі народ правёў большую частку XX стагодзьдзя ў межах Чэхаславацкай рэспублікі — дзяржавы, утворанае пасьля Першай сусьветнай вайны. У гэты пэрыяд мелі месца яскравыя рэформы і дзяржаўная індустрыялізацыя пасьля Другой сусьветнай вайны. Таксама ў гэты пэрыяд на славацкую мову вельмі значна паўплывала чэская мова.
Сучасныя славакі
Палітычныя трансфармацыі 1989 і 1993 гг., уступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз у 2004 годзе прыўнесьлі новыя свабоды, якія значна палепшылі віды і пэрспэктывы ўсіх славакаў.
Сучаснае славацкае грамадзтва арганічна спалучае элемэнты як народных традыцый, гэтак і заходнеэўрапейскіх нормаў жыцьця.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads