Звычайны хмель
від расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Звычайны хмель — шматгадовы від хмеля, пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я (у тым ліку ў Беларусі). Трапляецца ў вільготным лесе, хмызьняку і на беразе ракі. Павойнае, рабрыстае і полае сьцябло мае даўжыню да 10 мэтраў і адмірае на зіму. Лісьце супраціўнае, акруглае і лопасьцевае. Кветка дробная і аднаполая. Мужчынская кветка ў мяцельчатым суквецьці. Жаночая — у коласападобным. Прыквецьці жаночага суквецьця пасьля цьвіценьня разрастаюцца і ўтвараюць суплодзьдзі («шышкі»). Плод — арэшак. Суплодзьдзе («шышка») мае дае 22% смалістых рэчываў (лупулін) і выкарыстоўваецца замест дрожджаў у хлебапячэньні, як процігніласны сродак(en) у мэдыцыне, таксама ў піваварэньні. Слабы адвар хмелю выкарыстоўваецца для аднаўленьня сну пры бессані і крывятварэньня ў касе[1]. Сьцябло мае грубае валакно і йдзе на корм жывёле. Вырошчваецца як аздабленчая, алейная, валакністая, лекавая, прыпраўная і сыравінная сельскагаспадарчая культура[2].
Remove ads
Хмеляводзтва
Суплодзьдзе («шышка») хмеля зьмяшчае этэрны алей, горкія і дубільныя рэчывы, таму выкарыстоўваецца ў вырабе дрожджаў, касмэтыкі, лака, лекаў, піва і фарбы. Хмеляводзтва ўзьнікла ў 10 стагодзьдзі. На 2003 г. найбольшую плошчу пасеваў мелі Нямеччына (32%), ЗША (24%), Чэхія (10%), Кітай (8%), Японія, Украіна і Расея. У 1999 г. сусьветная плошча хмельнікаў перавышала 570 км², зь іх 64% у Эўропе. Вылучаюць 4 ступені гатункаў хмелю: А — найлепшы араматычны (найкаштоўнейшы), В — араматычны, С — непіваварны, D — горкі[3]. На 2012 г. сярэдняя сусьветная ўраджайнасьць хмелю складала каля 15 цэнтнэраў з гектара[1].
Remove ads
Беларусь

У 1970—80-я гады ў Беларускай ССР плошчы хмельнікаў былі ва ўсіх 6 абласьцях. На Беларусь прыпадала 0,3% сусьветнага вырабу хмеля, як у Канадзе, Карэі і Турэччыне. Унутранае хмеляводзтва забясьпечвала звыш 40% патрэбаў рынку Беларусі. У 1990-я гады працавала адна хмеляводчая гаспадарка, якая забясьпечвала 2% патрэбаў беларускага рынку. На 2003 г. у Беларусі вырошчвалі 5 замежных гатункаў пладаносных хмельнікаў на плошчы 50 га. Найбольшым вытворцам было беларуска-нямецкае прадпрыемства «Бізон» (вёска Замшаны, Маларыцкі раён, Берасьцейская вобласьць), заснаванае ў сакавіку 1993 году[4]. Імпарт пераважна ажыцьцяўляўся з Чувашыі (Прыволская фэдэральная акруга, Расея), дзе засяроджвалася таварная вытворчасьць хмелю ў Расеі (звыш 2,5 тыс. тонаў за год)[3]. На 2012 г. выраб хмелю ў Беларусі вырас да 9% ад патрэбы айчыннага рынку. Сярэдняя цана кіляграма хмелю складала каля $5. Найбольшыя плошчы займаў нямецкі гатунак хмелю(en) «Галертаўэр Магнум», які ўлучылі ў Дзяржаўны рэгістар гатункаў Беларусі. Устаноўка на 1 га слупоў і нацягваньне між імі стужкі для вырошчваньня хмелю каштавала ў сярэднім каля $5-7 тысячаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads