Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) (па-ангельску: Association of Belarusians in Great Britain) — найстарэйшая[1] арганізацыя беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.
Гісторыя

Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны ў Вялікабрытаніі апынулася некалькі тысячаў выхадцаў зь Беларусі, большасьць зь якіх ваявала ў польскай Арміі генэрала Андэрса на баку саюзьнікаў у Італіі. З 1945 г. пачалося арганізаванае беларускае жыцьцё ў Брытаніі, а ў сьнежні 1946 г. была ўтворанае «Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі»[2]. ЗБВБ стала першай арганізацыяй беларускае дыяспары, утворанай хваляй эміграцыі пасьля Другой Сусьветнай вайны.[3]


Асноўныя асяродкі арганізацыі разьмяшчаліся ў Лёндане, Манчэстэры і Брэдфардзе. ЗБВБ мела некалькі дамоў, у тым ліку Беларускі дом у Лёндане. Пры падтрымцы ЗБВБ у 1954 г. з мэтаю пашыраць кантакты між ангельцамі і беларусамі было заснаванае Ангельска-беларускае таварыства[4].
Remove ads
Сучаснасць
У цяперашні час дзейнасць Згуртаваньня ўключае ў сябе:
ушанаваньне памяці аб прыкметных падзеях у гісторыі беларускага незалежніцкага руху, такіх як абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г. і Слуцкае паўстаньне ў 1921 г.;
супрацоўніцтва і падтрымка беларускай дэмакратыі;
фінансавая падтрымка беларускіх культурных праектаў;
арганізацыя сустрэч у Брытаніі з вядомымі дзеячамі беларускай культуры і палітыкі;
узаемадзеяньне з брытанскімі палітыкамі і журналістамі.
У 2018 годзе Згуртаваньне арганізавала сьвяткаваньне стагоддзя абвяшчэньня Беларускай Дэмакратычнай Рэспублікі ў Вестмінстэрскім палацы.
Старшыня ЗБВБ па стане на 2021 год — Мікалай Пачкаеў.
Remove ads
Выбітныя сябры ЗБВБ
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads