Мікра (знак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Знак мі́кра (µ) выкарыстоўваецца для пазначэньня прыстаўкі мікра-, у Юнікодзе мае нумар U+00B5.

Знак мікра паходзіць ад маленькае грэцкае літары мю (μ, U+03BC) і можа супадаць або не супадаць зь ёй па выглядзе, у залежнасьці ад шрыфту. У HTML знак мікра можна запісаць як µ (у той час як літара мю пазначаецца μ).

Знак мікра сам па сабе раней пазначаў мікрон (106 м), цяпер названы мікрамэтрам. Гэты жа знак як прыстаўка азначае, што адзінка вымярэньня, ідучая за ім, памнажаецца на 106.

Калі даступныя толькі лацінскія літары, дык замест значыка мікра пішуць літару u (напрыклад, um, uF). У беларускай мове выкарыстоўваюць скарачэньне мк.

Знак мікра прысутнічае ў Юнікодзе па гістарычных чыньніках; калі ёсьць магчымасьць, дык пераважней выкарыстоўваюць літару «мю»[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads