Золатавалютны запас
афіцыйны запас золата і замежнай валюты ў галоўным банку і ведамстве скарбу краіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Золатавалю́тны запа́с — афіцыйны запас золата і замежнай валюты ў галоўным банку і ведамстве скарбу краіны, а таксама ў міжнародных валютна-крэдытных арганізацыях.
Улучае: 1) замежныя валюты, што служаць сродкам міжнародных плацяжоў, 2) супольныя міжнародныя валютныя адзінкі (эўра), 3) спэцыяльныя правы запазычаньня ў Міжнародным валютным фондзе (МВФ; Вашынгтон, ЗША), 4) правы на аўтаматычнае атрыманьне сродкаў у МВФ, 5) афіцыйны залаты запас. Сусьветныя золатавалютныя запасы складалі: у 1980 годзе — $409,8 млрд (42%) у валюце і $563,3 млрд у золаце па рынкавай цане, у 1990 годзе — $907,3 млрд (72%) у валюце і $361,5 млрд у золаце, у 1994 годзе — $1186,4 млрд і $348,7 млрд адпаведна. На канец 1994 году асноўнымі ўладальнікамі золатавалютных запасаў былі прамысловаразьвітыя дзяржавы — $927,6 млрд (60%), у тым ліку ЗША мелі $163,6 млрд (11%), Японія — $135,2 млрд і Нямеччына — $113,9 млрд. Разьвіцьцёвыя краіны валодалі запасамі на астатнія $607,5 млрд. На той час асноўную частку валютных запасаў складалі рэзэрвовыя валюты: амэрыканскі даляр — $585,2 млрд (49% валютных запасаў), нямецкая марка — $151,1 млрд і японская ена — $83,4 млрд. У міжнародных разьліках выкарыстоўваюць у асноўным валютныя запасы[1].
Remove ads
Беларусь
На 1 студзеня 1999 году Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь валодаў залатым запасам у памеры 1,3 тоны банкаўскіх зьліткаў, што захоўваліся ў Цэнтральным сховішчы Нацбанку. Наступныя 2 гады залаты запас больш як падвойваўся штогод: за 2000 год — з 2 тонаў да 4,4 тоны, за 2001 год — да 10,1 тоны. Толькі аднойчы залаты запас зьмяншаўся — цягам 2003 году з 11,9 да 11,5 тоны (-3%). У 2004 годзе ён вырас амаль удвая да 20,2 тоны. Надалей залаты запас пастаянна рос і 1 студзеня 2019 году дасягнуў 41,2 тоны[2].
На 1 студзеня 2003 году Нацбанк Беларусі меў $477,8 млн золатавалютанага запасу ў вызначэньні Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Зь іх $416,4 млн (87%) складалі замежныя валюты, $60,4 млн — золата, $0,3 млн — спэцыяльныя правы запазычаньня (СПЗ) ў МВФ і $0,7 млн — іншыя сродкі (дамовы перакуплі). На пачатак 2013 году золатавалютны запас Беларусі дасягнуў найбольшай вартасьці ў $8,095 млрд. Адначасна найбольшай рынкавай вартасьці дасягнулі залаты запас — $2,286 млрд (33,3 тоны) і іншыя сродкі ў выглядзе дамоваў перакуплі — $ 2 001,2 млн. На пачатку 2012 году валютны запас дасягнуў найбольшага памеру ў $4 488,7 млн. Пагатоў яго доля была найбольшай — 92% — на пачатку 2004 і 2008 гадоў. Найменшая яго доля складала 38% на пачатку фінансавага крызісу ў Беларусі 2011 году. Найменшая вартасьць залатога запасу складала $37,4 млн на пачатку 2004 году. Таксама цягам 2004—2008 гадоў у складзе золатавалютнага запасу Беларусі адсутнічалі СПЗ[3].
На 1 студзеня 2019 году золатавалютны запас Беларусі складаў $7 157,6 млн. Зь іх $4 203,5 млн (59%) прыпадала на валютны запас, у тым ліку $3 949,5 млн у выглядзе ўкладаў, зь якіх $3 520,9 млн у банках з галаўным аддзяленьнем за межамі краіны, што падае справаздачнасьць. Яшчэ $254 млн знаходзілася ў каштоўных паперах. Залаты запас складаў 1,5 млн чыстых тройскіх унцыяў або $1 934,7 млн. СПЗ складалі $517,1 млн. Сярод іншых сродкаў на $502,2 млн дамовы перакуплі складалі $499,2 млн. Пагатоў цягам 2019 году (кароткатэрміновыя) чыстыя выдаткі сродкаў у замежнай валюце мелі скласьці $5 924,6 млн (83% запасу). Зь іх загадзя ўсталяваныя выдаткі мелі скласьці $4 246,2 млн (72% выдаткаў). Абумоўленыя выдаткі мусілі скласьці $1 678,4 млн, зь іх налічвалася $1 009,5 млн закладных парукаў за даўгавыя абавязкі[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads