Зорная сыстэма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зорная сыстэма
Remove ads

Зорная сыстэма — гэта сыстэма, якая складаецца з зоркі або групы зорак, і, магчыма, плянэтных сыстэм зь меншых цел (такіх як плянэты або астэроіды), аб’яднаных гравітацыяй. У прыватнасьці, Сонечная сыстэма — гэта зорная сыстэма, якая складаецца з Сонца й іншых цел (як Зямля), якія круцяцца вакол яго.

Thumb
Сірыўс A і Сірыўс B, фота атрымана тэлескопам «Габл»

Падвойныя зорныя сыстэмы

Зорныя сыстэмы зь дзьвюх зорак завуцца падвойнымі зоркамі, або падвойнымі зорнымі сыстэмамі. Пры адсутнасьці прыліўных эфэктаў, абурэньняў ад іншых сіл і перадачы масы ад адной зоркі да іншай, такая сыстэма ўстойлівая, і абедзьве зоркі будуць неабмежавана доўга рухацца па эліптычнай арбіце вакол цэнтру мас сыстэмы.

Сыстэмы з больш чым дзьвюма зоркамі

Сыстэмы з больш чым дзьвюма зоркамі таксама магчымыя: напрыклад, зорная навала і галяктыка — віды зорных сыстэм. З-за вялікага памеру гэтых сыстэм, іх дынаміка значна складаней, чым у падвойнай зоркі. Аднак, таксама магчыма існаваньне зорных сыстэм зь невялікай (але большай за дзьве) колькасьцю зорак і простай арбітальнай дынамікай. Гэтыя сыстэмы завуцца кратнымі зорнымі сыстэмамі, або фізычна кратнымі зоркамі.

Тэрміналёгія

Кратная зорная сыстэма, якая складаецца з трох зорак, завецца патройнай.

Дынамічная тэорыя

Тэарэтычна мадэляваньне кратнай зорнай сыстэмы складаней, чым падвойнай, бо разгляданая дынамічная сыстэма (Задача N цел) можа выяўляць хаатычнае паводзіны. Шматлікія канфігурацыі невялікіх груп зорак апыняюцца нестабільнымі, і, у выніку, адна з зорак набліжаецца да іншай досыць блізка і разганяецца настолькі, што пакідае сыстэму.[1] Гэтай нестабільнасьці можна пазбегнуць, калі гэтая такая сыстэма, якія Эванс[2] зваў герархічнымі. У герархічнай сыстэме зоркі могуць быць падзеленыя на дзьве групы, кожная зь якіх круціцца па вялікай арбіце вакол цэнтра мас сыстэмы. Кожная з гэтых груп павінна таксама быць герархічнай. Гэта азначае, што яны таксама могуць быць падзеленыя на меншыя падгрупы, якія самі зьяўляюцца герархічнымі, і г. д.

Патройныя зорныя сыстэмы

Патройныя зорныя сыстэмы — найболей распаўсюджаны тып кратных сыстэм. Напрыклад, у выданьні 1999 году каталёгу фізычна кратных зорак Токавініна[3] 551 з 728 сыстэм апісаныя як патройныя. У адпаведнасьці з герархічным прынцыпам, патройныя зорныя сыстэмы звычайна складаюцца з пары блізка разьмешчаных зорак з больш аддаленым спадарожнікам.

Больш высокія кратнасьці

Вядома шмат сыстэм з больш чым трыма зоркамі. ν Скарпіёна складаецца з прынамсі сямі зорак.

Remove ads

Прыклады

Некаторыя зорныя сыстэмы:

  • Наша Сонечная сыстэма, з Сонцам у цэнтры (адна зорка);
  • Сірыўс (дзьве зоркі);
  • α Цэнтаўра (тры зоркі) (аспрэчваецца — гл. Проксіма Цэнтаўра);
  • 4 Цэнтаўра (4 зоркі);
  • Міцар (пяць зорак);
  • Кастар (шэсць зорак);
  • ν Скарпіёна (сем зорак);
  • Лебедзь X-1 (адна зорка й адна чорная дыра);

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads