Зосім (папа рымскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зосім (па-лацінску: Zosimus PP.; памёр 26 сьнежня 418 году) — папа рымскі з 18 сакавіка 417 году па 26 сьнежня 418 году. Нарадзіўся ў месцы Мэзарака, якое знаходзіцца ў Калябрыі, паводле паходжаньня зьяўляўся грэкам. Зосім зь цікавасьцю ўдзельнічаў у пэлягіянскіх спрэчках і прыняў некалькі мераў для паляпшэньня нораваў духавенства. Яму прыпісваюць забарону прымаць у клір асобаў нявольнага стану, іншымі словамі тых, хто зьвязаны якімі-небудзь сацыяльнымі абавязкамі ў сьвеце, напрыклад, якія маюць на выхаваньні непаўналетніх дзяцей. Ён таксама прыняў рашучы ўдзел ў спрэчцы ў Галіі аб юрысдыкцыі сьвятога стальца над горадам Арль.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads