Зоф’я Налкоўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зоф’я Налкоўская (па-польску: Zofia ці Zofja Rygier Nałkowska, 10 лістапада 1884, Варшава — 17 сьнежня 1954, Варшава) — польская пісьменьніца, публіцыстка, драматург.
Remove ads
Біяграфія
Дэбютавала як паэтэса вершам «Я памятаю» (1898). У 1901 годзе скончыла Варшаўскую прыватную гімназію. У 1903 годзе апублікавала свой першы празаічны мастацкі твор - навэлу «Арліца». Першыя раманы «Жанчыны» (1906), «Князь» (1907) «Нарцыза» («Narcyza»[2], 1910) напісаны у стылявой манеры, уласьцівай літаратуры «Маладой Польшчы». У зборніках апавяданьняў «Таямніцы крыві» (1917), рамане «Граф Эміль» (1920) праявілася маральнае асуджэньне Першай сусьветнай вайны. Ад 1922 году да 1927 году жыла ў Горадні. Працавала куратарам патранату (апекі) вязьняў гарадзенскай турмы, дапамагала бел., польск., літ. зьняволеным. Праблеме адбудаваньня Польшчы прысьвечаны «Раман Тэрэзы Генерт» («Romans Teresy Hennert»[3], 1923). Гарадзенская тэматыка ў аснове яе лепшых раманаў «Нядобрае каханьне» («Нядобрая любоў»[4], 1928), «Мяжа» («Granica»[5], 1935), «Вузлы жыцьця» («Węzły życia»[6], 1948), драмы «Дзень яго вяртаньня» (1931), эсэ «Ў шалашы» (1924), «Горадня» (1926), «Нёман» (1934) ды інш. Вострыя сацыяльныя і палітычныя праблемы, псыхалёгія чалавека адлюстраваны ў раманах «Галкі» (1927), «Нецярплівыя» (Niecerpliwi[7], 1938), драме «Дом жанчын» («Dom kobiet»[8], 1930) і інш. Аўтар зборнікаў псыхалягічных мініяцюр «Характары» (1922), літаратурна-крытычных і публіцыстычных твораў, дзённікаў[9]. Працавала у камісіі па дасьледаваньні злачынстваў фашызму, у выніку чаго стварыла зборнік навелаў пра лагеры сьмерці «Мэдальёны» («Medaliony»[10], 1946)[4]. У 1953 годзе ўзнагароджаная Дзяржаўнай прэміяй Польшчы. На беларускую мову асобныя яе апавяданьні пераклаў Янка Брыль. Ва ўнівэрсытэце створаны музэй пісьменьніцы, на доме, што на вуліцы Акадэмічнай, дзе яна жыла, усталявана мэмарыяльная шыльда.
Remove ads
Творы
Беларускія пераклады
- у кн.: Сад: Кніга польскіх апавяданняў. — Мн.: 1982.
Рускія пераклады
- Избранное. — М.: Художественная литература, 1979. — 460 с.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads