Зьбігнеў Бжазінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зьбігнеў Бжазінскі
Remove ads

Зьбігнеў Казімеж Бжазінскі (па-польску: Zbigniew Kazimierz Brzeziński; 28 сакавіка 1928, Варшава — 26 траўня 2017, Фолз-Чэрч, Вірджынія, ЗША) — амэрыканскі палітоляг, сацыёляг і дзяржаўны дзяяч польскга паходжаньня. Дарадца па нацыянальнай бясьпецы прэзыдэнта ЗША Джымі Картэра (1977—1981).

Хуткія факты Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Польшчы ў сям’і польскага дыплямата Т. Бжазінскага. У 1938 годзе бацька Зьбігнева быў накіраваны амбасадарам у Канаду[5]. Большую частку жыцьця правёў у Амэрыцы. Пісаў пераважна на ангельскай мове. Навучаньне пачаў у Канадзе, дзе вывучаў эканоміку і паліталёгію ўва ўнівэрсытэце Макгіла (Mc Gill) у Манрэалі[5]. У 1950 годзе тамсама атрымаў дыплём з адзнакай («first class honors in economics and political science»). У 1953 годзе Бжазіньскі скончыў Гарвардзкі ўнівэрсытэт, атрымаў ступень доктара філязофіі і быў пакінуты пры вучэльні. У свае 25 гадоў Бжазіньскі стаў адным з наймалодшых выкладнікаў Гарвардзкага ўнівэрсытэту. У 1958 годзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства.

Свае навуковыя зацікаўленасьці ён рэалізаваў сьпярша ў Цэнтры дасьледаваньняў Расеі (па-ангельску: Russian Research Center), a пасьля, ужо ў якасьці выкладніка ды першага дырэктара, у Цэнтры міжнародных стасункаў (анг. Center for International Affairs)[5]. Ад 1960 да 1977 году працаваў прафэсарам публічнага права і кіраваньня (анг. public law and government) Калюмбійскага ўнівэрсытэту ў Нью-Ёрку. Адначасна стаў дырэктарам Навуковага інстытуту міжнародных зьменаў (анг. Institute of International Change).

У пэрыяд з 1977 да 1981 году займаў пасаду дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы (дзякуючы якой у 1980—1981 гадох рабіў усё магчымае, каб пазьбегчы савецкай інтэрвэнцыі ў Польшчу). Прэзыдэнт Джымі Картэр напісаў пасьля ў сваіх успамінах, што яго захаплялі праніклівыя аналізы, глыбокія гістарычныя веды, шырокія гарызонты і канцэпцыі Бжазінскага, якія зьдзіўлялі сваёй дальнабачнасьцю і арыгінальнасьцю.

Бжазіньскі быў чальцом Рады нацыянальнай бясьпекі (камітэту Міністэрства абароны па комплескнай доўгатэрміновай стратэгіі) і чальцом Прэзыдэнцкай Рады па замежнай выведцы.

Пасьля працаваў дарадцам у вашынгтонскім Цэнтры стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў (анг. Center for Strategic and International Studies), а таксама выкладчыкам амэрыканскай вонкавай палітыкі ў Школе паглыбленых міжнародных дасьледаваньняў імя Пола Нітцэ (анг. Paul H. Nitze School of Advanced International Studies) пры ўнівэрсытэце Джонса Гопкінса. Амэрыканская паліталёгія ў адзін голас разам з Кісынджэрам і Шлезынгерам залічае Зьбігнева Бжазіньскага ў разрад найбольш буйных амэрыканскіх дзяржаўных дзеячаў.

Remove ads

Узнагароды ды ганаровыя званьні

Доктар honoris causa Кракаўскага Ягелонскага ўнівэрсытэту, Каталіцкага Люблінскага ўнівэрсытэту, а таксама Браціслаўскага ўнівэрсытэту. У 1981 годзе за заслугі ў справе нармалізацыі амэрыканска-кітайскіх дачыненьняў і за ўнёсак у разьвіцьцё палітыкі па правах чалавека і па нацыянальнай бясьпецы ЗША ён уганараваны прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды. Сябра Польскай Акадэміі Ведаў (ад 1991). Ордэн Белага арла (1995)[6]. Ордэн Трох зорак (2007). У 2000 годзе ён даў згоду на сваё прызначэньне старшынём камітэту «ЗША—Славаччына».

Thumb
Бжазінскі ў 1977 годзе

Пасьля анэксыі Крыму і падтрымкі Расеяй сэпаратыстаў на Данбасе, Бжазінскі заявіў:

« У апошнія некалькі гадоў Расея перастала арыентавацца на дэмакратычныя каштоўнасьці, а ў грамадзтве ўзяў верх шавінізм, на якім грае прэзыдэнт Пуцін. Выкарыстоўваючы для сваіх мэтаў расейскі нацыяналізм, прэзыдэнт Пуцін адкрыў «скрыню Пандоры», паколькі ў Расеі жыве вялікая колькасьць насельніцтва, якое прадстаўляе нерасейскую меншасьць, і яно патэнцыйна таксама можа заявіць пра свае правы. Нацыяналізм, які сарваўся з ланцуга, можа быць разбуральным для Расеі »

—Зьбігнеў Бжазінскі, Радыё Свабода, 2014

Remove ads

Бібліяграфія

Кнігі

  • 1970 — Between Two Ages: America’s Role in the Technetronic Era. — Viking Press, 1970. — ISBN 978-0-313-23498-9
  • 1983 — Power and Principle: Memoirs of the National Security Adviser, 1977—1981. — Farrar, Straus, Giroux, 1983. — ISBN|978-0-374-23663-2.
  • 1997 — The Grand Chessboard: American Primacy and Its Geostrategic Imperatives.
  • 2007 — Second chance. — Basic books, 2007.

Пераклады па-беларуску

  • Бязладдзе. Геапалітычная пустка // ARCHE Пачатак, 1998, пер. Сяргей Петрыкевіч
  • Агонія камунізму // Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне, 2000
  • Жыцьцё з новай Эўропай // ARCHE Скарына, 2001-1, с.27-45, пер. Сяргей Сматрычэнка
  • Глябальнае дамінаваньне ці сусьветнае лідэрства? Заключэньне // ARCHE Скарына, 2005-1, пер. Аляксей Ігнатовіч

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads