16 чэрвеня
дата From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
16 чэ́рвеня — 167-ы дзень году (168-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 198 дзён.
| ← чэрвень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд | 
| 1 | ||||||
| 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 
| 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 
| 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 
| 30 | ||||||
| 2025 год Усе дні  | ||||||
Падзеі
- 1633 — суд інквізыцыі вынес рашэньне аб пакараньні Галілео Галілея за ерась
 - 1664 — Трынаццацігадовая вайна: войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана Міхала Казімера Паца перамагло маскавітаў пад Віцебскам
 - 1792 — кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў Астрыне мескі герб
 - 1893 — у Вільні арыштаваны і адпраўлены ў Пецярбурскае губэрнскае жандарскае ўпраўленьне Адам Гурыновіч
 - 1903 — у ЗША зарэгістравалі гандлёвую марку «Пэпсі-кола»
 - 1903 — пачалася першая арктычная экспэдыцыя Руаля Амундсэна
 - 1904 — у Дубліне адбылося першае спатканьне будучага ірляндзкага пісьменьніка Джэймса Джойса і Норы Барнакл, якая пазьней стала ягонай жонкай. Менавіта гэты дзень Джойс абраў часам дзеяньня свайго раману «Уліс», які выйшаў у Парыжы ў 1922 годзе
 - 1925 — заснаваньне «Артэка» ў Крыме, найбольш славутага піянэрскага лягеру СССР
 - 1931 — у Вільні празь перасьлед польскіх уладаў застрэліўся Францішак Рамейка, беларускі каталіцкі сьвятар
 - 1944 — Ісьляндыя прыняла Канстытуцыю
 - 1963 — першы палёт жанчыны ў космас, зьдзейсьнены Валянцінай Церашковай
 - 1977 — пачатак будаваньня Менскага метрапалітэну (закладзеная першая паля ў грунт будучай станцыі «Парк Чалюскінцаў»)
 - 1983 — папа рымскі Ян Павал II прыбыў з афіцыйным візытам у Польшчу, дзе сустрэўся з кіраўніком краіны Войцехам Ярузэльскім і лідэрам «Салідарнасьці» Лехам Валэнсам
 - 1993 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Закон «Аб праве ўласнасьці на зямлю»
 - 2006 — Адкрыўся для карыстальнікаў новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
 
Remove ads
Нараджэньні
- 1313 — Джавані Бакачча, італьянскі паэт
 - 1827 — Пятро Бяссонаў, беларускі гісторык, фальклярыст
 - 1832 — Мікалай Турбін, беларускі і расейскі археоляг
 - 1834 — Аляксандар Ельскі, беларускі літаратар, гісторык
 - 1836 — Міхал Цюндзявіцкі, жаўнер, які служыў ў расейскай арміі і падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў быў пакараны сьмерцю за агітацыю
 - 1875 — Кастусь Галкоўскі, беларускі кампазытар
 - 1889 — Уладзімер Каліноўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, пасол польскага Сойму
 - 1897 — Аляксандар Шлюбскі, беларускі этнограф, фальклярыст і бібліёграф
 - 1911 — Дзьмітры Лукас, беларускі кампазытар
 - 1937 — Эрык Сыгал, амэрыканскі пісьменьнік і сцэнарыст, аўтар аповесьці аповесьці «Гісторыя каханьня»
 - 1938 — Павал Марыеў, беларускі палітык
 - 1941 — Олдрыч Эймс, афіцэр ЦРУ, савецкі шпіён
 - 1954 — Сяргей Курохін, расейскі музыкант-авангардыст, кампазытар, рок-піяніст, мастак і рэжысэр
 - 1955 — Анатоль Чубайс, расейскі палітык
 - 1957 — Ігар Жук, беларускі літаратуразнавец, доктар філялягічных навук, прафэсар
 - 1966 — Юлія Латыніна, расейская журналістка, пісьменьніца
 - 1970 — Вячаслаў Ганчарэнка, беларускі пратэстанцкі дзяяч
 
Remove ads
Сьмерці
- 1928 — Эдвард Вайніловіч, беларускі й польскі палітычны і грамадзкі дзеяч, абшарнік, фундатар касьцёлу сьвятых Сымона й Алены ў Менску
 - 1931 — Францішак Рамейка, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч
 - 1937 — Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзяяч БССР
 - 1944 — Ян Піўнік «Пануры», польскі партызан
 - 1954 — Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік
 - 1955 — Васіль Рагуля, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч
 - 1994 — Пётар Навасад, беларускі сьпявак, заслужаны артыст Беларусі
 - 2000 — Іван Трухан, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ, рэктар БДІНГ у 1962—1965
 - 2009 — Мацей Франкевіч, палітык, дзяяч самакіраваньня і спорту, віцэ-прэзыдэнт Познані
 - 2021 — Андрэй Плясанаў, беларускі мастак-авангардыст, музыка і кінарэжысэр
 - 2024 — Міхаіл Вергеенка, беларускі футбаліст і футбольны трэнэр
 
Сьвяты
- Дзень Блюма ў Ірляндыі
 
 16 чэрвеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads