Зьбігнеў Васэрман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зьбігнеў Франці́шак Васэрман (па-польску: Zbigniew Franciszek Wassermann; нар. 17 верасьня 1949 году ў Кракаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі праўнік (пракурор), дэпутат Сойму, былы міністар-каардынатар адмысловых службаў.
Скончыў факультэт права й адміністрацыі Ягелонскага ўнівэрсытэту (1972). Да 1991 году й у 1993—2000 гадох працаваў пракуратарам, пракурорам [1].
Быў абраны дэпутатам Сойму 4-га, 5-га й 6-га скліканьняў (2001—2010) [2]. Цікавіўся спэцслужбамі. За часам 4-га скліканьня сойму быў старшынём камісіі па спэцслужбам і намесьнікам галавы сьледчай камісіі [2]. За часам 5-га скліканьня сойму быў міністрам-каардынатарам адмысловых службаў. За часам 6-га скліканьня сойму быў чальцом сьледчай камісіі [2].
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [3].
Пахаваны ў Кракаве.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads