Зьдзіслаў Віньніцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зьдзіслаў Юліян Віньніцкі (па-польску: Zdzisław Julian Winnicki; нар. у 1949 г.) — польскі гісторык, юрыст і палітоляг, прафэсар, выкладчык Уроцлаўскага Ўнівэрсытэту.
Біяграфія
У 1985 годзе абараніў ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце доктарскую працу ў галіне юрыдычных навук пад назвай «Рэгенцыйная рада Польскага Каралеўства і ейныя органы (1917—1918)» (па-польску: Rada Regencyjna Królestwa Polskiego i jej organy (1917–1918)). У 2003 годзе ў тым жа ўнівэрсытэце атрымаў габілітацыю за працу «Сучасная беларуская дактрына і гістарыяграфія (на 1989 год) Польшчы і польскасьці» (па-польску: Współczesna doktryna i historiografia białoruska (po roku 1989) wobec Polski i polskości). Спэцыялізуецца ў гісторыі палітычнай думкі, гісторыі ідэі, польскай народнай меншасьці на Ўсходзе, гісторыі польскай дзяржавы і права. Апублікаваў вялікую колькасьць працаў і навуковых артыкулаў, прысьвечаных Усходнім Крэсам і Беларусі. 19 сьнежня 2014 году прызначаны прафэсарам грамадзкіх навук[1].
Цяпер зьяўляецца намесьнікам дырэктара Інстытуту міжнародных дасьледаваньняў Уроцлаўскага ўнівэрсытэту і дырэктарам Інстытуту ўсходазнаўства.
Remove ads
Выбраныя публікацыі
- Szkice i obrazki zaniemeńskie, «Wspólnota Polska», Уроцлаў, 1999.
- Współczesna doktryna i historiografia białoruska (po roku 1989) wobec Polski i polskości, Інстытут міжнародных дасьледаваньняў Уроцлаўскага Ўнівэрсытэту, «Arboretum», Уроцлаў, 2003.
- Szkice kojdanowskie: Kojdanowsko-Polski Region Narodowościowy w BSSR: uwagi o genezie oraz przesłankach funkcjonowania, stan badań problematyki, выдавецтва «Gajt», Уроцлаў, 2005.
- W Mińsku Litewskim mieście dawnej Rzeczypospolitej, Выдавецтва «Gajt», Уроцлаў, 2005 (выданьне другое, зьмененае і выпраўленае)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads