Уроцлаўскі ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уро́цлаўскі ўнівэрсытэ́т (па-польску: Uniwersytet Wrocławski, па-нямецку: Universität Breslau, па-лацінску: Universitas Wratislaviensis) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Польшчы ў месьце Ўроцлаў. Заснаваны ў 1702 року.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Уроцлаўскі ўнівэрсытэт зьяўляецца дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай у Рэспубліцы Польшча. Рэктар — Марэк Баярскі. У цяперашні час на 12 факультэтах навучаюцца 34 621 студэнт (на сьнежань 2010)[3]. Колькасьць выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў складае 3390 чалавек. Ва ўнівэрсытэце выкладаньне вядзецца на наступных факультэтах:
- Філязофскі
- Гісторыі і пэдагогікі
- Права, гаспадаркі й эканомікі
- Фізыкі й астраноміі
- Біятэхналёгіі
- Біялягічных навук
- Геаграфіі, геалёгіі і навакольнага асяродзьдзя
- Сацыяльных навук
- Хіміі
- Матэматыкі й інфарматыкі
Remove ads
Мінуўшчына
Першая спроба заснаваць унівэрсытэт ва Ўроцлаве адносіцца да 20 ліпеня 1505 року, калі кароль чэскі і вугорскі Уладыслаў II з дынастыі Ягайлавічаў падпісаў загад пра ягонае стварэньне. Аднак з прычыны пратэсту Кракаўскага ўнівэрсытэту гэтую ідэю не падтрымаў папа Юліюс II.
Днём заснаваньня ўнівэрсытэту лічыцца 21 кастрычніка 1702 року. У гэты дзень Імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі Леапольд I надаў езуіцкай школе места Брэслаў, адчыненай у 1638, званьне Акадэміі Леапольдынскай з усімі прывілеямі эўрапейскіх унівэрсытэтаў. 15 лістапада 1702 року адбылося ўрачыстае адкрыцьцё акадэміі з адзіным факультэтам па філязофіі і каталіцкай тэалёгіі.
Пасьля пераходу Сылезіі ад Аўстрыі да Прусіі па выніках Сямігадовай вайны ўнівэрсытэт страціў свой антырэфарматарскі характар, аднак працягваў заставацца вышэйшай школай для каталіцкага духавенства Нямеччыны.
3 жніўня 1811 року ў выніку правядзеньня рэформы ў галіне адукацыі ў Прусіі і аб’яднаньня ўнівэрсытэтаў у Брэслаў і Франкфурце-на-Одэры мясцовы ўнівэрсытэт атрымоўвае новую назву: Сылескі ўнівэрсытэт Фрыдрыха Вільгельма (ням. Schlesische Friedrich-Wilhelm-Universität zu Breslau). Навучаньне адбываецца на 5 факультэтах — каталіцкай тэалёгіі, пратэстанцкай тэалёгіі, права, філязофіі і мэдыцыны. Такім чынам, унівэрсытэт у Брэслаў стаў першым нямецкім унівэрсытэтам, які адначасна меў і каталіцкі, і пратэстанцкі факультэты. У 1842 року дадалася катэдра славістыкі. Унівэрсытэт кіраваў 12 прыродазнаўчымі інстытутамі, 6 клінічнымі станцыямі і 3 музэйнымі зборамі. З 1881 року ўнівэрсытэту падпарадкаваны Сельскагаспадарчы інстытут у Праскаў. У 1884 року лік студэнтаў ва ўнівэрсытэце складаў 1481, выкладчыкаў — 131.
Унівэрсытэцкая бібліятэка ў 1885 року захоўвала ў сваіх сьценах каля 400 000 тамоў, зь іх 2400 інкунабулаў, выдадзеных да 1500 року, і 2840 манускрыптаў. Дзейнічалі таксама астранамічная абсэрваторыя, батанічны сад плошчай 5 гектараў з батанічным музэем, а з 1862 року — і заалягічны парк з палеанталягічным і заалягічным музэем. Пры ўнівэрсытэце разьмяшчаліся хімічная лябараторыя, хімічныя і фізычныя зборы, анатамічны інстытут, батанічны і мінэралягічны інстытуты, карцінная галерэя, музэй сылескіх старажытнасьцяў і дзяржаўны архіў Сылезіі.
Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны і перадачы Брэслаў Польшчы нямецкі ўнівэрсытэт зачынены, замест яго 9 чэрвеня 1946 року ўтвораны польскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1952—1989 насіў імя прэзыдэнта Польшчы і першага сакратара ПАПП Балеслава Берута.
Ад 1988 року між Уроцлаўскім унівэрсытэтам і Рурскім унівэрсытэтам Бохуму афіцыйна ўсталяваныя партнэрскія адносіны.
У 2001 року ва Ўроцлаве адбыліся ўрачыстасьці, прысьвечаныя 300-годзьдзю заснаваньня ўнівэрсытэту.
Remove ads
Нобэлеўскія ляўрэаты-навучэнцы ўнівэрсытэту
- Тэадор Момзэн — 1902, літаратура
- Філіп Ленард — 1905, фізыка
- Эдуард Бухнэр — 1907, хімія
- Паўль Эрліх — 1908, мэдыцына
- Фрыц Габэр — 1918, хімія
- Фрыдрых Бэргіюс — 1931, хімія
- Эрвін Шрэдынгер — 1933, фізыка
- Ота Штэрн — 1943, фізыка
- Макс Борн — 1954, фізыка
- Ганс Георг Дэмэльт — 1989, фізыка[4]
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads