Зьміцер Кісель (малодшы)
беларускі журналіст, грамадзкі дзяяч, краязнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зьмі́цер Кісе́ль (нар. 3 студзеня 1990 году, Пінск) — журналіст, грамадзкі дзяяч, краязнаўца Пінскага Палесься.
Remove ads
Біяграфія
Грамадзкая дзейнасьць пачалася з напісаньня працы па жыцьці Р. Скірмунта на моладзевую гістарычную канфэрэнцыю, якую ладзіў Палескі дзяржаўны ўнівэрсітэт (ПалесДУ) ды ўсталяваньня мэмарыяльнай шыльды на магіле Рамана Скірмунта, што ў вёсцы Парэчча Пінскага раёну.
Зь верасьня 2014 па травень 2017 году ачольваў Інфармацыйна-асьветніцкую ўстанову «Інстытуцыйнага разьвіцьця»[1], якая дзейнічала на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці. Ініцыятар ушанаваньня памяці ў Беларусі амэрыканкі Люізы Арнэр Бойд. Аўтар фотаальбому «Палесьсе Луізы Бойд»[2] і сцэнару да дакумэнтальнай стужкі «Палесьсе Луізы Бойд»[3]. Зь траўня 2017 году па лістапад 2021 году старшыня берасьцейскага абласнога гуманітарна-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня «Садружнасьць Палесься»[4][5].
Ініцыяваў добраўпарадкаваньне і папулярызацыю крыніц Пінскага раёна, як важныя аб'екты экатурызму. У 2017-2018 гадах аўтар і каардынатар праекта «Захаваем крыніцы Пінскага Палесься»[6][7].
Гістарычныя артыкулы Зьмітра Кісяля друкуюцца на рэгіянальных Інтэрнэт-рэсурсах Берасьцейшчыны.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads