Зэніт Санкт-Пецярбург (баскетбольны клюб)

расейскі баскетбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Зэніт Санкт-Пецярбург (баскетбольны клюб)
Remove ads

«Зэні́т» (па-расейску: Зенит) — расейскі баскетбольны клюб з Санкт-Пецярбургу. Створаны ў 2014 годзе. Выступае ў Адзінай лізе ВТБ.

Хуткія факты Заснаваны, Месцазнаходжаньне ...
Remove ads

Гісторыя

Баскетбольная каманда была арганізаваная ўлетку 2014 году як сэкцыя ў структуры футбольнага клюбу «Зэніт».

Thumb
Цырымонія ўзнагароджаньня «Зэніту» Кубкам Расеі.

Клюб адразу трапіў у Адзіную лігу ВТБ, дзе фінішаваў на чацьвертым радку ў рэгулярным сэзоне. У плэй-оф каманда была вымушаная спыніць свой шлях у 1/4 фінале, саступіўшы клюбу «Ніжні Ноўгарад». Перад пачаткам новагга сэзону ў сярэдзіне 2015 году каманды абнавіла больш чым за палову складу. «Зэніт» пачаў спартовы год 11-матчавай пераможнай сэрыяй, здабыўшы шэсьць перамог у Адзінай лізе ВТБ і 5 перамог у Эўракубках, але далейшыя траўмы капітана[1] і лідэраў каманды[2] прывялі на страты пазыцыяў. Рэгулярны сэзон у лізе быў для сіне-бела-блакітных даволі пасьпяхова, бо ім удалося вярнуць сабе трэці радок у турнірнай табліцы, згодна зь якой супернікам у першым раўндзе плэй-оф стаў «Аўтадор». З саратаўскім клюбам сэрыя скончылася зь лікам 3:0 на карысьць каманды з Санкт-Пецярбургу. Паўфінальная сэрыя з УНІКСам, як аказалася пазьней, вызначала будучага ўдзельніка Эўралігі. Лёс сэрыі вырашыўся ў апошняй гульні, у якой «Зэніт» саступіў і ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату.

Thumb
Гульцы «Зэніту» ў матчы Кубка Расеі ў сакавіку 2024 году.

У міжсэзоньні 2016 году клюб узмацніўся 22-гадовым атакуючым абаронцам Сяргеем Карасёвым[3] і сэрбскім гульнёвым Стэфанам Маркавічам[4], захаваўшы пры гэтым лідэраў каманды мінулага сэзону[5][6]. Аднак клюб ня здолеў прасунуцца далей 1/4 фіналу Эўракубка, а ў Адзінай лізе ВТБ 2016—2017 гадоў каманда атрымала паразу ад «Хімак» у паўфінальнай сэрыі, пры гэтым маючы перавагу ў сэрыі 2:0, тым самым ня трапіўшы ў Эўралігу на сэзон 2017—2018 гадоў. Такая хада падзеяў сталася чыньнікам сыходу вялікай колькасьці замежнікаў з каманды. У наступныя некалькі гадоў дружыне бракавала посьпехаў, але ў пачатку сэзону 2019—2020 гадоў стала вядома, што «Зэніт» возьме ўдзел у Эўралізе ў сэзоне 2019—2020 гадоў, атрымаўшы ўайлдкард[7].

У 2020 годзе галоўным трэнэрам клюбу быў прызначаны Хавіер Паскуаль[8], а спартовым дырэктарам стаў Манас Пападопуляс[9]. У сэзоне 2020—2021 гадоў «Зэніт» упершыню втрапіў у плэй-оф Эўралігі, усталяваўшы рэкорд Эўралігі, калі восьмая каманда паводле вынікаў рэгулярнага этапу турніру перамагла першую. У далейшым каманда саступіла «Барсэлёне» ў пяціматчавай сэрыі[10]. У сэзоне 2021—2022 гадоў пецярбурскі клюб яшчэ больш упэўнена гуляў у эўрапейскім турніры і меў шанец стаць удзельнікам Фіналу чатырох Эўралігі, аднак у сувязі з адхіленьнем расейскіх клюбаў ад удзелу ў турніры, сіне-бела-блакітныя гэтак і ня здолелі рэалізаваць свае пляны. У 2022 годзе каманда стала чэмпіёнам Адзінай лігі ВТБ, адолеўшы ў фінале супраціў сталічнага ЦСКА, пры гэтым саступаючы на пачатку сэрыі зь лікам 2:0.

Remove ads

Дасягненьні

Нацыянальныя турніры

Адзіная ліга ВТБ:

  • Чэмпіён: 2022
  • Бронзавы прызэр: 2016, 2017, 2018, 2021

Кубак Расеі:

  • Пераможца: 2024
  • Фіналіст: 2016, 2023

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads