УНІКС Казань

расейскі баскетбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

УНІКС Казань
Remove ads

«УНІКС» (па-расейску: УНИКС) — расейскі баскетбольны клюб з Казані. Выступае ў Адзінай лізе ВТБ. Назва УНІКС азначае паходзіць ад спалучэньня словаў унівэрсытэт, культура і спорт.

Хуткія факты Заснаваны, Месцазнаходжаньне ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Казанскія баскетбалісты ў 2014 годзе.

Баскетбольны клюб УНІКС быў створаны ў 1991 годзе. Першым кіраўніком быў заслужаны працоўнік фізычнай культуры Татарстану і Расеі Аляксандар Шчарбакоў. Каманда пачала выступы ў Першай лізе чэмпіянату Расеі. Некалькі гадоў спатрэбілася на станаўленьне спартовага калектыву. З 1994 году пасьлядоўна з сэзона ў сэзон, праходзячы зь лігі ў лігу, у 1997 годзе казанскя каманда атрымала права згуляць у Супэрлізе чэмпіянату Расеі. У гэты час каманда мела назоў УНІКС-«Лякаматыў»[1]. У 1998 і 1999 гадах каманда займала 5-е месцы ў расейскім чэмпіянаце.

У 1997 годзе каманда ўпершыню ўзяла ўдзел у эўрапейскіх турнірах. Зь сьнежня 1998 году прэзыдэнтам клюбу стаў старшыня Нацыянальнага банка Татарстану Яўген Багачоў. У 2000, 2003, 2005, 2009, 2010, 2011, 2014 гадах УНІКС быў бронзавым прызэрам, а ў 2001, 2002, 2004, 2007 і 2016 гадах — срэбраным прызэрам расейскага першынства. У студзені 2003 году УНІКС здабыў перамогу ў Кубку Паўночнаэўрапейскай баскетбольнай лігі, а ў сакавіку 2003 году каманда стала ўладальніцай Кубка Расеі. У красавіку 2004 году казанцы сталі чэмпіёнам Лігі ФІБА-Эўропа. У 2006 годзе УНІКС заняў чацьверты радок у Супэрлізе. У 2008 годзе каманда была шостай у чэмпіянаце Расеі. У 2009 годзе каманда яшчэ раз спынілася на чацьвертым месцы. У 2011 годзе УНІКС упершыню здабыў перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце Расеі. У красавіку таго ж году баскетбалісты з Татарстану перамаглі ў Кубку Эўропы, то бок другім паводле значнасьці эўрапейскім клюбным спаборніцтве. У 2012 годзе казанцы былі пятымі ў чэмпіянаце Расеі. У 2013 і 2015 гадах каманда заняла 6-е месца ў чэмпіянаце Расеі.

Remove ads

Дасягненьні

Нацыянальныя турніры

Адзіная ліга ВТБ:

  • Пераможца: 2023
  • Срэбраны прызэр: 2010, 2012, 2016, 2021, 2024
  • Бронзавы прызэр: 2011, 2014, 2019, 2022

Чэмпіянат Расеі:

  • Чэмпіён: 2023
  • Срэбраны прызэр : 2001, 2002, 2004, 2007, 2016, 2021, 2024
  • Бронзавы прызэр: 2000, 2003, 2005, 2009, 2010, 2011, 2014, 2019, 2022

Кубак Расеі:

  • Пераможца: 2003, 2009, 2014
  • Фіналіст: 2005, 2007, 2010
  • Бронзавы прызэр: 2004, 2006

Эўрапейскія турніры

Эўракубак:

  • Пераможца: 2011
  • Фіналіст: 2014, 2021

Ліга ФІБА-Эўропа:

  • Пераможца: 2004

Паўночнаэўрапейская баскетбольная ліга:

  • Пераможца: 2003
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads