Зялёналуская лінія
лінія менскага мэтрапалітэну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зялёналуская лі́нія — трэцяя лінія менскага мэтрапалітэну, першая чарга якое з 4-х станцыяў адкрытая 7 лістапада 2020 году.
Зялёналуская лінія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Будаўніцтва вялося з 2014 году. Агулам заплянаваныя 15 станцыяў працягласьцю 17,2 кілямэтра. Зялёналуская лінія пройдзе з поўначы на поўдзень Менску. На лініі ходзяць цягнікі вытворчасьці «Штадлер Менск». Да адкрыцьця ЦЧ-3 «Слуцкае» лінію будзе абслугоўваць ЦЧ-2 «Магілёўскае».
Першапачатковае адкрыцьцё першае чаргі лініі (4 станцыі), заплянаванае на 9 жніўня (у дзень прэзыдэнцкіх выбараў), было перанесенае на лістапад з прычыны пратэстаў.
Remove ads
Станцыі
Камісія Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту прапанавала наступныя назвы станцыяў: «Слуцкі Гасьцінец» (скрыжаваньне вул. Кіжаватава й Каржанеўскага), «Немаршанскі парк» (скрыжаваньне вул. Кіжаватава й Асіповіцкай), «Аэрадромная» (на месцы аэрапорту «Мінск-1»), «Кавальская Слабада» (скрыжаваньне вул. Жукоўскага й Варанянскага), «Вакзальная» (каля чыгуначнага вакзалу), «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча» (пад аднайменнымі пляцамі)[1]. 21 траўня 2012 году рашэньнем Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту прапанаваныя назвы былі зацьверджаныя, за выняткам назвы станцыі «Немаршанскі парк», якая была замененая на «Немаршанскі Сад»[2]. Пачатак будаўніцтва плянаваўся не раней за 2014 год. Таксама станцыі заплянаваныя на праспэкце Машэрава, вул. Веры Харужай, плошчы Бангалор, вул. Максіма Багдановіча, вул. Кальцова й мікрараёне Зялёны Луг, іх плянуецца пабудаваць да 2024 году[1], 14 ліпеня 2016 году яны атрымалі назвы «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская», «Парк Дружбы Народаў», «Івана Мележа», «Зялёны Луг», «Лагойская»[3].
Перасадачныя станцыі
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads