Зямлярыйкавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зямлярыйкавыя (Soricidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 26 сучасных родаў і 418 сучасных відаў[1]. Яны жывуць па ўсім сьвеце, за выключэньнем палярных рэгіёнаў, Аўстраліі і паўднёвай Паўднёвай Амэрыкі. Выкапныя зямлярыйкавыя вядомыя ад эацэну Эўропы і Паўночнай Амэрыкі[2][3][4].
Даўжыня ад носа да хваста складае 35–180 мм, даўжыня хваста 9–120 мм, маса 2.5–100 г. Гэта невялікія жывёлы з кароткімі нагамі, лыч доўгі і вузкі, вочы маленькія, а часам схаваныя пад поўсьцю, нюх і слых рэзкія; валасы кароткія, густыя, звычайна адценьняў карычневага або шэрага. Некаторыя зямлярыйкі атрутныя. Зубная формула: 3/1–2, 1/0–1, 1–3/1, 3/3 = 26–32 зубоў[2][3][4].
Здаецца, большасьць відаў аддае перавагу вільготным мікраасяроддзям пражываньня, хоць у пустэльнях сустракаецца некалька відаў. Некалька відаў — водныя, добра прыстасаваныя для плаваньня і лоўлі водных бесхрыбетных і дробных рыб. У іх вельмі хуткі абмен рэчываў, і з-за гэтага яны характарызуюцца прагнасьцю. У асноўным палююць на вусякоў і іншых жывёлаў, але дадаткова ядуць зерне і іншы расьлінны матэрыял. Зямляройкі звычайна адзінкавыя, за выключэньнем сезонаў размнажэньня[2][3][4].
Remove ads
Сыстэматыка
Зямлярыйкавыя (Soricidae)
- падсямейства Crocidurinae
- роды Crocidura, Diplomesodon, Feroculus, Palawanosorex, Paracrocidura, Ruwenzorisorex, Scutisorex, Solisorex, Suncus, Sylvisorex
- падсямейства Myosoricinae
- роды Congosorex, Myosorex, Surdisorex
- падсямейства Soricinae
- роды Anourosorex, Blarinella, Blarina, Cryptotis, Chimarrogale, Chodsigoa, Episoriculus, Nectogale, Neomys, †Nesiotites, Soriculus, Megasorex, Notiosorex, Sorex
- падсямейства †Heterosoricinae
- падсямейства †Limnoecinae
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads