Зямля (карціна Фэрдынанда Рушчыца)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Зямля» (па-польску: Ziemia) — карціна мастака Фэрдынанда Рушчыца, скончаная 1898 і ўпершыню выстаўленая на пэрсанальнай выстаўцы Рушчыца ў 1899 годзе. Цяпер карціна выстаўленая ў Нацыянальным музэі Варшавы[1]. Адзін зь лепшых і найбольш вядомых твораў мастака. Карціна перадвызначыла кірунак нацыянальнага пэйзажнага жывапісу ў XX стагодзьдзі і стала сымбалем Беларусі[2].
Remove ads
Гісторыя
Карціна была створаная Рушчыцам па вяртаньні ў радавы маёнтак Багданава з доўгага падарожжа па Заходняй Эўропе з мэтай удасканаленьня свайго мастацтва. Была скончаная ўвосень 1898, а ў наступным годзе выстаўленая на першай пэрсанальнай выстаўцы Рушчыца ў Вільні. Увесну 1899 году «Зямля» ўпершыню выстаўлена ў Пецярбурскай акадэміі мастацтваў, дзе вызвала нэгатыўную рэакцыю[3], а ўзімку – у Варшаве, дзе яе адразу ж закупіла галерэя «Захэнта». Менавіта гэтая карціна прынесла мастаку шырокую вядомасьць[4].
Remove ads
Апісаньне
Ніжнюю частку палатна запоўніў плаўна закруглены цёмна-карычневы пагорак, расьсечаны барознамі толькі што зааранай зямлі. На вяршыні пагорка два вала запрэжаных у хамуты і араты-селянін, які, выбіваючыся з апошніх сіл, паганяе іх, бо імкнецца хутчэй узараць сваё поле. Зямля зьяўляецца сымбалем вечнасьці, адраджэньня і прыроды-маці. Яна сымбалізуе настойлівасьць і стабільнасьць, пануе над матэрыяльнымі рэчамі, ростам, сьмерцю, багацьцем і ўрадлівасьцю. На заднім пляне, агромністае неба зь пераднавальнічнымі валавянымі хмарамі, што навісьлі над карычневым полем.
Канфлікт і сымбіёз стыхіяў зямлі і паветра, зьніжэньне дэталізацыі, мінімум формаў і фарбаў, выкарыстаньне шырокіх мазкоў — усё гэта стварае характэрны мэлянхалічны настрой невыноснай катаржнай працы[4]. Нягледзячы на гэта, ўпарты сейбіт застаецца непераможаным і, здаецца, здольны пераадолець сам час[5].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads