Ля касьцёла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ля касьцёла ці Ля касьцёла. Нядзельны дзень[1] — карціна мастака Фэрдынанда Рушчыца, напісаная ў Багданаве ў 1899 годзе. Раней была адзінай ў Беларусі карцінай мастака. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь[2].
Remove ads
Апісаньне
Мастак неаднаразова зьвяртаўся да тэмы мясцовага храма, адлюстроўваў яго з розных ракурсаў. Выдатны прыклад беларускага драўлянага дойлідзтва другой паловы XVII стагодзьдзя Касьцёл арханёла Міхаіла, які выяўлены на карціне, нажаль, да нашага часу не захаваўся — згарэў у часе Другой сусьветнай вайны. Мы маем магчымасьць бачыць яго, дзякуючы фатаздымкам сябра Рушчыца, Яна Булгака, а карціна дазваляе адчуць настрой вясновага цёплага дня, адчуць яднаньне зямлі, сьвятла, людзей, нябёсаў, гулкімі гукамі, якія ліюцца з палатна.[1]
Карціна выканана ў характэрным для Рушчыца стылі сымбалічнага пэйзажу: людзі ніколі не трапляюць у цэнтар глядацкай увагі, іх вобразы размытыя і падкрэсьлена безаблічныя — мастак прапаноўвае нам у кожным намаляваным ім чалавеку пазнаць сябе і стаць суўдзельнікам таго ці іншага яго твора.[2]
Яркі блакіт вясновага неба, палосы цёплых прамянёў сонца на драўляных збудаваньнях працяты асаблівым пранізьлівым каханьнем і лагодаю. Бачны бабінец старэнькага ўрослага ў зямлю касьцёла. У яго ўпаўзаюць пахілыя старэчыя фігуркі быццам чарада доўгіх дзесяцігодзьдзяў, што прайшлі перад яго позіркам; старыя паважна стаяць наводдаль. Гракі на голых галінках дрэў; экспрэсіўныя бела-ружовыя аблокі, надзвычайная блакітная пранізьлівасьць неба, а ўдалечыні — сінія ўзгоркі і невыказны сум.[2] На ажыўшай зямлі сьвята — ізноў вярнулася вясна і жыцьцё[1] .
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads