Зіма ў Прастаквашыне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Зіма ў Прастаква́шыне» (па-расейску: Зима в Простоквашино) — савецкі маляваны мультфільм, трэцяя сэрыя сэрыялу (першапачаткова — трылёгіі) «Прастаквашына», аднак не грунтуецца на аповесьці «Дзядзька Фёдар, сабака і кот»: Эдуард Усьпенскі напісаў сцэнар да яго з нуля, і толькі ў 1997 годзе навэлізаваў яго ў аднайменную аповесьць з пашыраным сюжэтам.
Remove ads
Сюжэт
Шарык і Матроскін пасварыліся і перасталі размаўляць адно з адным з прычыны таго, што Шарык набыў сабе на зіму модныя кеды, замест валёнкаў, і цяпер яны з катом дзеляць адну пару валёнкаў на двух. Камунікаваць ім дапамагае паштальён Печкін, які дасылае тэлеграмы з аднаго боку хаты ў іншы.
На Новы год у Прастаквашына прыяжджаюць Дзядзька Фёдар з татам, але бяз мамы, бо тая мусіць сьпяваць на навагоднім Блакітным Агеньчыку. Іх стары «Запарожац» застрануў у яме, і ўсе жыхары хаты ў Прастаквашына былі вымушаныя выцягваць машыну зь сьнегу. У працэсе выцягваньня Шарык з Матроскіным памірыліся, бо супольная праца, на карысьць Матроскіна, аб’ядноўвае. Паштальён Печкін лічыць тэлевізар «галоўным упрыгожваньнем стала», але той не працуе, і таму Печкін вырашае сустракаць Новы год у сябе дома. Але Дзядзька Фёдар і ягоны тата абяцаюць, што тэлевізар яны абавязкова адрэмантуюць. Тэлевізар адрэмантавалі, і па ім павінны былі хутка паказваць выступленьне мамы. Але тут высьветлілася, што гук у тэлевізары не працуе. Героі глядзяць бязгучнае выступленьне і раптам чуюць як ззаду сьпявае мама. Выявілася, што канцэрт быў запісаны на стужку, а мама сама дайшла да Прастаквашына на лыжах.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Дзядзька Фёдар, сабака і кот
- Трое з Прастаквашына
- Канікулы ў Прастаквашыне
- Вясна ў Прастаквашыне
Вонкавыя спасылкі
- «Не надо бояться быть глупым, смешным, нелепым». Сяргей Капкоў. Інтэрвію з Алегам Табаковым, газэта «Газета», 15.08.2005. (рас.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads